predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. А.А. Дударава адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

17.04.2025

У цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. А.А. Дударава адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

На яго былі запрошаны навучэнцы сярэдняй школы №2 г. Дуброўна ім. Ю. Смірнова і пракурор Дубровенскага раёна, старшы саветнік юстыцыі Аляксандр Філёненка і сакратар раённага Савета ветэранаў Галіна Прышчэпава.

Бібліятэкар Наталля Фарэйтарава з усяго вялізнага матэрыялу знайшла такія факты і такімі відэаматэрыяламі праілюстравала апавяданне, што ў зале не засталося абыякавых да гэтых страшных старонак гісторыі чалавецтва. Пасля агульнай гістарычнай даведкі вядучыя расказалі аб самых буйных фашысцкіх канцлагерах. Расказалі ў даступнай форме аб палітыцы генацыду, якая ажыццяўлялася акупантамі і на тэрыторыі Дубровенскага раёна. Бібліятэкары акцэнтавалі ўвагу слухачоў на змесце пяці кніг "Генацыд беларускага народа", якія выйшлі ў выдавецтве "Беларусь" у 2022-2024 гг. пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа.

Гэтую тэму працягнуў у сваім выступе Аляксандр Філёненка. Ён расказаў аб ходзе расследавання крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным уліку стаіць 1518 пахаванняў ахвяр вайны, у якіх астанкі больш за 1 мільён дзяцей і старых, мужчын і жанчын, якія падвергліся генацыду ў самай жудаснай яго праяве. І гэтая трагічная лічба далёка не канчатковая. Яшчэ не ўсе факты раскрыты, не ўсе вінаватыя ў генацыдзе ўстаноўлены і названы - а, значыць, адпаведная работа ў гэтым напрамку будзе працягвацца.

Сёння, як ніколі, усім сваім жыццём, вучобай, работай, сяброўствам кожны з нас абавязаны падтрымаць сістэмныя дзеянні дзяржавы, захаваць памяць аб загінуўшых і трапяткое стаўленне да свайго гістарычнага мінулага для таго, каб зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай Радзімы, - падкрэсліў Аляксандр Філёненка.

Паліна Зазыба.
У школе праходзіць шмат мерапрыемстваў, прысвечаных вывучэнню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Але кожны раз адкрываюцца новыя старонкі бяспрыкладнага подзвігу савецкіх людзей і жахлівыя факты зверстваў фашыстаў. Вось і сёння мяне ўразілі лічбы, якія былі агучаныя. Гэтулькі жыццяў дзяцей, жанчын... Столькі не спраўдзіўшыхся надзей... Бо практычна ў кожнага немца былі калі не дзеці, то мамы сапраўды. І як можна было любіць сваю маму і здзекавацца з сотняў і тысяч нечых… Мы павінны ведаць пра гэта, павінны памятаць і думаць, як зрабіць у будучыні так, каб усе людзі з павагай ставіліся адзін да аднаго. Бераглі жыццё як найважнейшую каштоўнасць.

 

Назар Зазыба
Улічваючы тое, што мне расказвалі, маё прозвішча — яўрэйскае. Так што мае сваякі былі ахвярамі генацыду. Мне, на самой справе, нават нешта казаць цяжка, пасля таго, што мы пачулі ад бібліятэкара і ад пракурора раёна. Гэта немагчыма ўсвядоміць, калі для выратавання жыццяў салдат фашысты забіралі кроў у маленькіх дзяцей. Калі праводзіліся татальныя зачысткі тэрыторыі Беларусі: проста ў мэтах запалохвання насельніцтва знішчаліся на пэўнай плошчы вёскі часам з жыхарамі… Калі б людзі ў поўнай меры ўсвядомілі гэты жах, ні ў каго б не ўзнікала б жадання апраўдаць ці адрадзіць фашызм. Гэтага нельга дапусціць…

dubrovno.by