Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
05.03.2025
У СДК, АКП, парк і дзіцячы садок… Дзе яшчэ дубровенцы развітваліся з Масленіцай?
У Масленічны тыдзень у раёне прайшло шмат мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі і аддзяленнях Дубровенскага ТЦСАН. Так, у аддзяленні АКП пражываючыя там бабулі і дзядулі частаваліся блінамі, прымалі ўдзел у жартоўных конкурсах і пад гукі гармонікі ўспаміналі маладосць.
У Якубаве і Станіслававе работнікі СДК і сельскіх бібліятэк падрыхтавалі для землякоў разнастайную праграму з жартамі, прымаўкамі, фотазонамі і народнымі традыцыямі.
Цэнтральнай пляцоўкай развітання з зімой стаў гарадскі парк Ліпкі. Там можна было паспаборнічаць у спрыце, трапнасці і прадэгуставаць "Ерамееўскія пачастункі", разам з работнікамі РДК успомніць асаблівасці кожнага дня Масленічнага тыдня, прыкупіць на памяць сувеніры студыі "Сардэчныя сустрэчы" і раённага Дома рамёстваў. Ансамблі "Кудзеліца" і "Каліноўскія маладзіцы" падтрымлівалі вясновы настрой гарэзнымі прыпеўкамі і разудалымі беларускімі песнямі. А ў канцы тэатралізаванага дзеяння па традыцыі ўсе ўсталі ў карагод вакол палаючага масленічнага пудзіла.