Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
07.05.2025
У раённай бібліятэцы ім. А.А. Дударава адбыўся тэматычны вечар "Каб жылі ў памяці героі землякі!"
Напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі ў раённай бібліятэцы ім. А.А. Дударава адбыўся тэматычны вечар "Каб жылі ў памяці героі землякі!", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Супрацоўнік бібліятэкі Страйторава Наталля Мікалаеўна распавяла навучэнцам 11 класа сярэдняй школы №1 ім. А.А. Нікандравай пра подзвігі герояў-землякоў, якім было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза: I.А. Авякова, Н. І. Смарчкова, А. К. Габрусеве, I.Д. Кандрацьева, Ф.К. Каврове.

Пракурор Дубровенскага раёна, старшы саветнік юстыцыі, Аляксандр Філёненка нагадаў хлопцам пра подзвіг нашага земляка ст. сяржанта А.М. Усава.
Завяршаючы мерапрыемства, ён падкрэсліў: "Кожны з нас абавязаны захоўваць памяць аб несмяротным подзвігу савецкіх салдат. Мы павінны памятаць подзвігі Герояў, бо без мінулага няма сучаснасцi".