predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У адным акне — сотні рашэнняў

05.08.2026

У адным акне — сотні рашэнняў

Для жыхароў Дубровенскага раёна служба "адно акно" ўжо даўно стала надзейным памочнікам у вырашэнні самых розных пытанняў. Сёння сюды можна звярнуцца па любым напрамку, які тычыцца ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі.

Пра тое, як жыве і працуе служба "адно акно" Дубровенскага райвыканкама, мы пагутарылі з галоўным спецыялістам аддзела Анастасiяй Стэфаненка.

- Служба "адно акно" сёння - гэта не проста месца прыёму заяў грамадзян і юрыдычных асоб. Спектр задач, якія мы выконваем, шырокі - ад выдачы накiравання ў дзіцячыя дашкольныя ўстановы да афармлення дакументаў на газіфікацыю і электраатапленне дамоў і ўстаноў. У цэлым, мы аказваем сотні дзяржаўных паслуг, - звярнула ўвагу наша суразмоўніца.

Як распавяла Анастасія Сяргееўна, пералік працэдур, за якімі звяртаюцца дубровенцы, сапраўды ўражвае.

- Усё, што звязана з жыллёвымі пытаннямі: ад пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў да будаўніцтва - гэта наша, - пералічвае спецыяліст. - Многія жыхары цяпер звяртаюцца з пытаннямі па пераводзе дамоў на электраатапленне. Таксама афармляем дапамогі, даем кансультацыі па апецы і папячыцельству. Па сутнасці, служба з'яўляецца сувязным звяном паміж грамадзянамі і ўсімі структурамі райвыканкама, прымаючы заявы і выдаючы гатовыя рашэнні. Кожны дзень у службе "адно акно" праходзіць па-рознаму. Бываюць і больш спакойныя, і вельмі напружаныя. У сярэднім за дзень у гэтую службу па дапамогу звяртаюцца не менш за 15 чалавек. Але гэтая лічба ўлічвае толькі тых, хто падае пісьмовыя заявы.

- Прыходзяць не толькі запаўняць дакументы. Многія проста хочуць нешта ўдакладніць, спытаць, пракансультавацца. Калі лічыць і гэта, то людзей, якія атрымалі кваліфікаваную дапамогу, значна больш, - удакладняе Анастасія Сяргееўна.

Яна распавяла, што асаблівы ажыятаж быў у пачатку лета, калі пастановай Савета Міністраў была замацаваная абавязковая рэгістрацыя хатніх гадаванцаў.

- Усяго з пачатку года ў нас праведзена 588 адміністрацыйных працэдур. Акрамя таго, мы працуем і з юрыдычнымі асобамі - для іх аформлена 295 працэдур, - падзялілася статыстыкай Анастасія Сяргееўна. - Актыўна працягваецца рэгістрацыя сабак і катоў. На дадзены момант у нас ужо 61 зарэгістраваны гадаванец. Таксама запатрабаваныя даведкі на прадукцыю, якая рэалізуецца, у гэтым сезоне іх выдадзена 39.

Ацаніць зручнасць работы службы можа кожны жыхар раёна. Прыём вядзецца па адрасе: г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18, кабінет №19. Графік работы спецыяльна складзены так, каб было зручна і працуючым гараджанам: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, у сераду з 11.00 да 14.00 і з 15.00 да 20.00; а ў суботу з 9.00 да 12.00 (па папярэднiм запісе).

Акрамя таго, атрымаць кансультацыю па пытаннях адміністрацыйных працэдур можна па адзіным даведачна-інфармацыйным нумары 142. Як адзначае кіраўніцтва райвыканкама, Стварэнне і работа службы "адно акно" - гэта адзін з галоўных крокаў насустрач насельніцтву, які дазваляе выключыць шмат кратныя візіты ў розныя дзяржорганы і зэканоміць час кожнага жыхара Дубровенскага раёна.

dubrovno.by