Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.06.2025
У г. Дуброўна ўведзена забарона на купанне ў р. Днепр
ДУ "Дубровенскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" інфармуе:
па стане на 02.06.2025 па выніках лабараторнага кантролю проб вады ўстаноўлены перавышэннi індыкатарнага мікрабіялагічнага паказчыка бяспекі на пляжы ракi Днепр вуліца Правабярэжная г. Дуброўна.
Рашэннем Дубровенскага райвыканкама ад 3 чэрвеня 2025 года №358 уведзена часовая забарона на купанне дзяцей, дарослых і заняткі відамі воднага спорту на пляжы ракi Днепр вуліца Правабярэжная г. Дуброўна.
Таксама, ДУ "Дубровенскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" тлумачыць, што падставай для адмены мер па абмежаванні рэкрэацыйнага выкарыстання павярхоўнага воднага аб'екта стане атрыманне двух паслядоўных станоўчых вынікаў лабараторных даследаванняў вады аб адпаведнасці яе патрабаванням гігіенічнага нарматыву па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі.