Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.04.2025
У Дуброўне прайшла сесія раённага Савета дэпутатаў
"Функцыя дзяржавы — даць моладзі жыццёвы трамплін і базавыя гарантыі ўпэўненасці ў заўтрашнім дні".
Аляксандр Лукашэнка.
На чарговай сесіі Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў разглядаўся ход выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2021-2025 год". У сесіі прынялі ўдзел старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Церляковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў, пракурор Дубровенскага раёна Аляксандр Філёненка, член камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыя Сабалеўская, старшыня маладзёжнага савета пры Дубровенскім раённым Савеце дэпутатаў Вікторыя Плескач, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, прадстаўнікі сельвыканкамаў, устаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя. Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава адзначыла, што ў Беларусі маладзёжная палітыка з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця дзяржавы. Яна шматвектарная і ўяўляе сабой цэласную сістэму мер, накіраваных на стварэнне неабходных умоў для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, развіцця патэнцыялу для іх самарэалізацыі і адказнага актыўнага ўдзелу ў стварэнні моцнай і квітнеючай Беларусі.
- Наколькі якасна ў сучасных умовах мы будзем навучаць і выхоўваць нашу моладзь, такіх спецыялістаў мы атрымаем — пісьменных, любячых сваю Радзіму. У рукі гэтых людзей, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, і будзе перададзена ў будучыні наша краіна, — адзначыла Алена Ціханава.
Падрабязна аб рэалізацыі падпраграм дзяржпраграмы, якія тычацца адукацыі і выхавання моладзі, распавяла начальнік аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Ала Ходзікава. Яна адзначыла, што дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне адукацыі ў нашым раёне выконваюцца.
У Дубровенскім раёне арганізавана работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якая арыентавана на стварэнне для моладзі неабходных умоў для рэалізацыі працоўнага, творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу, пра гэта на сесіі расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Вароніна.
У цяперашні час у раёне пражывае 1981 малады чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 15,1 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва раёна.
У цэлым Наталля Вароніна адзначыла, што мэтавыя паказчыкі падпраграмы "Маладзёжная палітыка" за 2021-2024 гг. выкананы. Вопытам работы па патрыятычным выхаванні падзялілася дырэктар Асінторфскай сярэдняй школы Галіна Шынкевіч. Дырэктар ДАТК Сяргей Ціцянкоў распавёў пра ролю пазаўрочнай дзейнасці ў прафілактыцы правапарушэнняў і прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Падводзячы вынікі сесіі, Алена Ціханава падкрэсліла, што ў рабоце з моладдзю трэба адыходзіць ад фармалізму, размаўляць з новым пакаленнем на сучаснай мове.
- Моладзь - гэта наша з вамі будучыня, і якой яна будзе, залежыць ад кожнага з нас. Мы выхоўваем моладзь. Калі хочаце, то моладзь - знак якасці нашых спраў і думак.
Анатоль Лукашоў падзякаваў усім, хто працуе з моладдзю Дубровеншчыны. Ён падкрэсліў, што размова атрымалася карыснай: кожны ўбачыў, куды трэба рухацца, на чым сканцэнтраваць свае намаганні, і пажадаў усім плённай працы па далейшым выхаванні маладога пакалення.