Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
07.05.2025
У Дуброўне павіншавалі малалетніх вязняў канцэнтрацыйных лагераў і ўручалі матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі
У адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і некаторым катэгорыям грамадзян выплачваецца матэрыяльная дапамога.
У Дуброўне такія выплаты атрымаюць малалетнія вязні канцэнтрацыйных лагераў.
Спецыялісты ТЦСАН, паштовай сувязі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дубровенскага райвыканкама Алеся Звяркова, старшыня савета пажылых грамадзян Вера Чаплева, прадстаўнікі БРСМ і навучэнцы Школы мiру, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі кветкі і сувеніры Надзеі Сямёнаўне Хаменка, Лізавеце Васільеўне Івашковай, Фёдару Якаўлевічу Мядзведзеву.
— Гэта толькі малая крыха нашай падзякі за тое, што людзі, якія прайшлі вайну, змаглі выдужаць перад нягодамі лёсу, працягваючы несці ў гэты мір дабро і стварэнне. Імкнуцца перадаць будучым пакаленням памяць аб тых страшных падзеях, якія ніколі не павінны паўтарыцца на нашай мірнай зямлі, - адзначыла Алеся Звяркова.
- Задача ж грамадскіх арганізацый і ўсяго грамадства не пакідаць гэтых людзей у адзіноце, штодня праяўляць увагу і клопат, каб яны як мага даўжэй заставаліся ў страі, - падкрэсліла Вера Чаплева.