Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.07.2025
У Дуброўне адзначылі свята Купалле
З 6 на 7 ліпеня ў Дуброўне на левым беразе Дняпра жыхары і госці сабраліся на яркае самабытнае мерапрыемства "Ой, рана, на Івана". Народныя песні і звычаі, традыцыйная варажба і, вядома ж, купальскі вянок з 12 траў, а яшчэ гульні і карагоды, вуха — такім было свята ў гэты вечар, якое падарылі дубровенцам удзельнікі народнага фальклорнага калектыву "Кудзеліца" і артысты РДК.


Многія традыцыі славянскага свята жывыя і цяпер. Так, напрыклад, маладыя дубровенкі не толькі ўпрыгожылі галовы прыгожымі вянкамі з травы і кветак. Па старадаўнім абрадзе некаторыя дзяўчаты адважыліся паваражыць на будучыню, адпусціўшы вянкі па рацэ, што дадало святу асаблівага чараўніцтва і антуражу. Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць пачуццё агульнасці і дазваляюць перадаваць традыцыі з пакалення ў пакаленне, лічыць кіраўнік калектыву "Кудзеліца" Таццяна Чабатаронак. І вядома ж кульмінацыяй свята стала купальскае вогнішча. Паводле павер'яў, рытуал ачышчэння агнём з'яўляецца галоўным у гэтую ноч: яркае полымя спаліла ўсё дрэннае і адрадзіла надзею на лепшае жыццё, новае каханне і шчасце.

