Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.03.2025
У Дуброўне абмеркавалі падрыхтоўку да палявых работ у Віцебскай вобласці
Тэма нумар адзін - вясновая сяўба. Аб мерах па падрыхтоўцы сельгасарганізацый Віцебшчыны да правядзення палявых работ ідзе размова на выязным адкрытым пасяджэнні аблвыканкама ў Дуброўне.
У яго рабоце прымае ўдзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў. Пленарную частку адкрыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
- Вясенне-пасяўная кампанія з'яўляецца найважнейшым этапам для сельскагаспадарчага года, ад якой у значнай ступені залежыць лёс будучага ўраджаю, - падкрэсліў кіраўнік аблвыканкама. - Па выніках работы за 2024 год тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ў раслінаводстве склаў 112,4 працэнта да ўзроўню 2023 года.
Задача на 2025 год забяспечыць аб'ёмы вытворчасці валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці да ўзроўню папярэдняга года 107,0 працэнта, у тым ліку раслінаводчай прадукцыі - не менш як 115,6 працэнта.
Пра тое, што ўжо зроблена і якія пытанні трэба аператыўна дапрацаваць, расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Андрэй Булаўкін. Таксама на пасяджэнні абмяркуюць тэму рэфармавання сельгасарганізацый вобласці. Удзельнікі пасяджэння наведаюць машынны двор ААТ "Дубровенскі райаграсэрвіс". Тут яны пазнаёмяцца з арганізацыяй рамонту сельгастэхнікі, работай створаных міжраённых механізаваных атрадаў. У ААТ "Якубава-Агра" паглядзяць, як арганізаваны падкорм азімых збожжавых культур, рамонт тэхнікі і раскарчоўка садоў нізкага банітэту.