predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Дубровенскім РАУС ушаноўвалі ветэранаў аддзела – удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС

02.05.2025

У Дубровенскім РАУС ушаноўвалі ветэранаў аддзела – удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС

У дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі, 26 красавіка 2025 года ў актавай зале Малабахаўскага сельскага Савета прайшло ўшанаванне ветэранаў аддзела ўнутраных спраў Дубровенскага райвыканкама, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС.

Кіраўніцтва і супрацоўнікі аддзела выказалі шчырую падзяку ветэранам за іх подзвіг, гераізм і мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку падчас ліквідацыі наступстваў атамнай аварыі.

З уступным словам выступіў начальнік аддзела падпалкоўнік міліцыі Сяргей Мікалаевіч Клец:

- Рызыкуючы ўласным здароўем, а часам і жыццём, Вы з гонарам выканалі свой абавязак і абаранілі чалавецтва ад распаўсюджвання радыяцыі. Сваім прыкладам Вы вучыце сучасную моладзь сапраўднаму патрыятызму, адданасці сваёй Радзіме, гатоўнасці ўстаць на яе абарону.

Ветэранам Дубровенскага РАУС, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС Мажылоўскаму Мікалаю Уладзіміравічу, Чумакову Генадзю Міхайлавічу, Саксонаву Фёдару Віктаравічу, Рабікаву Сяргею Віктаравічу, Будрэвічу Віктару Сцяпанавічу аб'яўлена падзяка начальніка РАУС.

dubrovno.by