Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.07.2025
У Беларусі пачалася ўборка азімага рапсу
У Беларусі пачалася ўборка азімага рапсу. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 22 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 11,5% плошчаў, што складае 229,1 тыс. т. Усяго збожжа намалочана 925,1 тыс. т.
Пачалася ўборка азімага рапсу. Усяго ўбрана 25,6 тыс. т гэтай культуры, што складае 6,77% ад плошчаў. Пры гэтым, намалочана азімага рапсу на зерне ўсяго 56,4 тыс. т.
У Беларусі ўбрана 195,8 тыс. га азімага ячменю — 80,1% уборачнай плошчы. Намалочана 764,7 тыс. т.
Мінпрацы: у разгар уборачнай на асаблівым кантролі ўмовы працы на прадпрыемствах АПК
Лён выцераблены на 9, 49 тыс. га, што складае 19, 7% запланаваных плошчаў. Больш актыўна за ўсё работы разгарнуліся ў Брэсцкай вобласці (убрана 61,7% плошчы).
Скошана трава на плошчы 665,3 тыс. га — 62,3% да плана. Нарыхтавана сена 256,9 тыс. т (35,6% да плана), сенажу — больш за 10 млн. т (72,1% да плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 258,4 тыс. т. Усяго нарыхтавана травяных кармоў звыш 3 млн. т кармавых адзінак — 30,2% да плана.
