Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
26.03.2025
Умацавання дарожнага пакрыцця да садовага таварыства "Лугаўцы" — на кантролі кіраўніцтва Дубровенскага раёна
З пачаткам дачнага сезона адной з актуальных тэм, якія хвалююць жыхароў раёна, застаецца пытанне ўмацавання дарожнага пакрыцця да садовага таварыства "Лугаўцы".
Гэтае пытанне пракаментаваў намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Шатраўка.
- У канцы мінулага года ва ўрочышчы Лугаўцы філіялам Дубровенскае ДРБУ № 108 адкрыты кар'ер па здабычы пяску. Пад'езд да кар'ера часткова праходзіць па дарозе да СТ "Лугаўцы". Вялікагрузныя машыны ў дзень робяць каля 70 рэйсаў. У міжсезонне, з надыходам так званай "вясновай бездаражы", дарожнае пакрыццё не вытрымлівае такіх нагрузак. Але дарожныя службы робяць ўсё неабходнае, каб мінімізаваць нязручнасці жыхароў, — адзначыў Аляксандр Аляксеевіч.
Ён растлумачыў, што ўмацаванне дарожнага пакрыцця праводзіцца на пастаяннай аснове. Вось і ў гэтым сезоне для ўмацавання дарогі праведзена падсыпка самых праблемных участкаў, а таксама грэйдзіраванне.
Гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніцтва раёна.