Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.03.2025
Удзельнікі выязнога пасяджэння аблвыканкама пазнаёміліся з сельгаспрадпрыемствамі Дубровеншчыны
Удзельнікі пасяджэння наведалі машынны двор ААТ "Дубровенскі райаграсэрвіс".
Тут яны пазнаёміліся з арганізацыяй рамонту сельгастэхнікі, работай створанага міжраённага механізаванага атрада. У ААТ "Якубава-Агра" паглядзелі, як арганізаваны падкорм азімых збожжавых культур, рамонт тэхнікі і раскарчоўка садоў нізкага банітэту. Удзельнікі наведалі таксама мехмайстэрні, дзе змаглі ўбачыць, якія ўмовы працы і адпачынку створаны для работнікаў сельгаспрадпрыемства.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў лічыць, што ў кожным раёне і ў кожнай гаспадарцы трэба дакладна вызначыцца, што і каму сеяць. Закрануў Юрый Горлаў і сістэму падрыхтоўкі механізатараў, навучання спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў. Паводле яго слоў, яе неабходна адшліфоўваць і выбудаваць аднастайна па ўсёй краіне.
- У Віцебскай вобласці ёсць пэўныя пазіцыі, на якія трэба звярнуць увагу і ў самыя кароткія тэрміны давесці ўсё да канца. Мы абвыклі казаць, што кадраў не хапае і гэтак далей. Гэта агульнапрынятыя фразы. З людзьмі трэба працаваць. Трэба выбудоўваць работу такім чынам, каб, як даваў даручэнне Кіраўнік дзяржавы, павялічылася прадукцыйнасць працы на аднаго работніка. Вось наша мэта сёння. Віцебская вобласць стратэгічна важная для нашай дзяржавы, спадзяюся, што пасяўная кампанія пройдзе на дастаткова высокім узроўні і тыя аб'ёмы, якія вызначыла дзяржава, будуць выкананы, - сказаў Юрый Горлаў.