Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.05.2025
Ратавальнікі патушылі пажар у цялятніку ў Дубровенскім раёне
Ратавальнікі 22 красавіка ў 3.16 выязджалі па паведамленні аб пажары ў цялятніку на тэрыторыі малочна-таварнай фермы ў вёсцы Барсукі Дубровенскага раёна.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным УМНС.
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што поўнасцю згарэла драўляная вартоўня, якая размяшчалася за паўметра ад цялятніка. На даху цялятніка назіралася задымленне. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне.
На момант узнікнення пажару ў цялятніку, які належаў ААТ "Якубава-Агра", знаходзіліся 174 быкі ва ўзросце 2-3 гадоў. Жывёлы не пацярпелі.
У выніку пажару агнём знішчана вартоўня, у цялятніку - уваходныя дзверы, а таксама пашкоджаны дах. Прычына пажару высвятляецца.