predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Бацькі добраўпарадкавалі пляцоўку ў Асінтофскім дзіцячым садзе

13.08.2025

Бацькі добраўпарадкавалі пляцоўку ў Асінтофскім дзіцячым садзе

Ва ўсіх установах раёна завяршаецца падрыхтоўка да новага навучальнага года. Вялікая ўвага надаецца не толькі навучальным памяшканням, аснашчэнню кабінетаў, сталовых і спартзал, але і тэрыторыі ўстаноў адукацыі.

У дзіцячым садзе Асінторфа заўсёды надавалі вялікую ўвагу інфармацыйнаму напаўненню гульнявых пляцовак. Пад кіраўніцтвам загадчыцы Зінаіды Чарняўскай створаны куткі, прысвечаныя малой радзіме, 80-годдзю Перамогі. Малых сустракаюць ля ўваходу на тэрыторыю лялькі Беларус і Беларусачка ў нацыянальных касцюмах, далей на сімвалічным даху — буслянка з буслам. На тэрыторыі дзіцячага садка ёсць нават карта Беларусі, па-майстэрску складзеная з рознакаляровага жвіру. Выхавальнік Людміла Мiшкарудная адзначае, што добраўпарадкаванне тэрыторыі стала не проста часткай працы, а сімвалам прафесіяналізму і любові да дзяцей. Такое стаўленне да справы натхняе, зараджае імкненнем рабіць навакольны свет дабрэй, функцыянальней і прыгажэй нават бацькоў іх выхаванцаў.

Так, выхавальнік звярнулася па дапамогу да бацькоў у афармленні гульнявой пляцоўкі на вуліцы плоскаснымі мадэлямі машынак. Аднак бацькі падумалі, сканструявалі і выканалі аб'ёмныя макеты (з папраўкай на дзіцячы сад, вядома) машын хуткай дапамогі, ДАІ і пажарнай. Юрый Шаманкоў, Яўген Шынкевіч, Людміла Пруднікава і Віталь Дземянкоў — бацькі выхаванцаў дзіцячага садка — пастараліся на славу. Цяпер дзеткі з задавальненнем гуляюць, прапрацоўваючы навыкі бяспечных паводзін і вывучаючы дарослыя прафесіі. А для Насці Пруднікавай, Міі Дземянковай, Ягора Шаманкова і Арцёма Шынкевіча — гэта яшчэ асаблівы гонар за сваіх бацькоў, якія падарылі ўсім дзеткам такую яркую радасць.

- Я шчыра ўдзячная бацькам за тое, што яны не толькі не пакінулі без увагі маю прапанову, але і творча развілі яе. Прыклалі нямала намаганняў, фантазіі, ды і матэрыяльных сродкаў, каб цяпер малыя маглі ў сюжэтных гульнях вучыцца ўзаемадзейнічаць, дапамагаць адзін аднаму, пры гэтым выпрацоўваючы шмат карысных навыкаў. Вырастуць дзеткі гэтых бацькоў, прыйдуць іншыя малыя, а гэтая пляцоўка будзе радаваць і вучыць ужо іх дабру, бяспечным паводзінам і адказным адносінам да сваёй малой радзімы, - адзначыла Людміла Мiшкарудная.

dubrovno.by