Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.07.2025
Першы рэгіянальны форум "Мясцовае самакіраванне ў Віцебскай вобласці: агульная справа. Дыялог пра будучыню" прайшоў у Віцебску
Яго парадак дня шматпланавы, але галоўнае – абмен вопытам, магчымасць пагутарыць, намеціць шляхі далейшага супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі, бо не выпадкова форум праходзіць у "Дзень Саюзнай дзяржавы" на "Славянскім базары ў Віцебску". На высокае прадстаўніцтва гасцей з Беларусі і Расіі звярнуў увагу старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, адкрываючы пленарнае пасяджэнне.
На форум прыйшлі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка і члены Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі Смаленскай, Пскоўскай абласцей, Карэліі Расійскай Федэрацыі, члены Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі. Таксама ў рабоце форуму прынялі ўдзел члены абласнога Савета дэпутатаў, старшыні гарадскіх, раённых Саветаў дэпутатаў, сельскіх пасялковых саветаў, члены маладзёжнага савета пры абласным Савеце дэпутатаў.











Перад пачаткам пленарнага пасяджэння ўдзельнікі форуму наведалі выставу "Ганаруся сваёй Радзімай", на якой кожны горад і раён з вялікай любоўю прадставілі свой рэгіён. Была тут і "сакавітая баларуская мова", і жарты-прымаўкі, і выстава прадукцыі, і турыстычныя маршруты, і многае іншае.
Дзякуючы гэтаму госці атрымалі дастаткова поўнае ўяўленне аб нашай вобласці. Адкрываючы форум, Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў:

– Работа дэпутатаў нацэлена на вырашэнне праблемных пытанняў насельніцтва, дапамогу ў абароне правоў і інтарэсаў грамадзян. Дэпутаты бліжэй за ўсіх знаходзяцца да народа, практычна кожны дзень сустракаюцца са сваімі выбаршчыкамі, ведаюць пытанні, якія неабходна вырашаць. Ад таго, наколькі эфектыўна працуе дэпутацкі корпус на месцах, залежыць ацэнка працы ўсёй вертыкалі ўлады, і гэта ўскладае на нас высокую адказнасць.
З 2019 года ў вобласці дзейнічае абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. У мэтах павышэння эфектыўнасці яе работы ў лютым бягучага года створана выканаўчая дырэкцыя Асацыяцыі, адным з напрамкаў дзейнасці якой з'яўляецца арганізацыя работы па разглядзе і суправаджэнні праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама кантроль за іх рэалізацыяй і абагульненне вопыту лепшых. Асобна варта адзначыць работу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і старэйшын. Гэтыя неабыякавыя людзі робяць важную работу па павышэнні ўзроўню жыцця і камфорту ў сваіх населеных пунктах, вырашаюць пытанні добраўпарадкавання, бяспекі, арганізацыі культурных мерапрыемстваў і многае іншае.
Важнасць умацавання ўзаемадзеяння органаў улады адзначыў Ігар Сергяенка:

– Сваю ролю на гэтым форуме мы бачым у тым, каб абмеркаваць пытанні каардынацыі дзейнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з мясцовымі Саветамі, пытанні ўзаемадзеяння ў вырашэнні шэрагу праблем. Наша работа ў сельскай мясцовасці будуецца па трох напрамках: звароты грамадзян, вывучэнне правапрымяняльнай практыкі і рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў. У Віцебскай вобласці ёсць шэраг паспяховых прыкладаў рэалізацыі ініцыятыў, якія зыходзяць ад насельніцтва і ад дэпутатаў. Абмеркаваць шляхі далейшага ўдасканалення нашай работы, пачуць пажаданні па ўнясенні змяненняў у заканадаўства мы разлічваем на гэтым форуме.




Вопытам работы на сваіх тэрыторыях падзяліліся старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Іна Хамутоўская, старшыня Друеўскага сельскага Савета Ганна Белюн, член Савета Рэспублікі, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч. Аб дзейнасці Савета моладзі пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў расказала яго старшыня Вольга Млявая.





Хвалюючым і ўрачыстым момантам стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу відэаролікаў "Мой савет – мой гонар", упершыню праведзеным Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў. Нагадаем, першае месца прысуджана Варапаеўскаму сельскаму савету Пастаўскага раёна, другое месца падзялілі Воранаўскі сельскі савет Віцебскага і Іванскі сельскі савет Чашніцкага раёнаў, трэцяе – Бычыхінскі сельскі савет Гарадоцкага раёна і Наваполацк. Спецыяльнага прыза абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў удастоена работа Копыскага сельскага Савета Аршанскага раёна.



У ходзе форуму былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Асацыяцыяй "Савет муніцыпальных утварэнняў Рэспублікі Карэлія" і Віцебскай абласной Асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў, паміж Піткяранцкай муніцыпальнай акругай Рэспублікі Карэлія і Гарадоцкім раёнам.














