predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Асінторф адзначыў 100-годдзе кіраўніка камсамольска-маладзёжнага падполля Станіслава Шмуглеўскага

18.03.2025

Асінторф адзначыў 100-годдзе кіраўніка камсамольска-маладзёжнага падполля Станіслава Шмуглеўскага

3 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння кіраўніка Асінторфскага камсамольска-маладзёжнага падполля Станіслава Шмуглеўскага.

Напярэдадні гэтай значнай даты ў Асінторфскай сярэдняй школе прайшла тэматычная сустрэча. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі сваякі Станіслава Пятровіча, якія прыехалі з г. Маладзечна і г. Стоўбцы, каб разам з асінторфцамі падзяліць успаміны пра дарагога і блізкага чалавека.

- Усё далей ад нас сыходзяць у мінулае суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, але яе рэха дагэтуль не заціхае ў людскіх душах. Чырвоным радком ва ўсенародную барацьбу супраць фашызму ўпісана баявая дзейнасць Асінторфскага камсамольска-маладзёжнага падполля, - адзначыла дачка падпольшчыка Галіна Станіславаўна. - Мой бацька часта прыязджаў у пасёлак Асінторф, дзе, апаленыя вайной у барацьбе і бітвах за Радзіму, прайшлі яго і яго баявых сяброў гады юнацтва.

Унучка кіраўніка Асінторфскага падполля Надзея Барысаўна разам з мужам Іллёй Васільевічам, а таксама ўнук падпольшчыка Віктар Пятровіч выказалі падзяку ад усёй сваёй сям'і кіраўніцтву Дубровенскага раёна за тую велізарную і мэтанакіраваную работу, якая праводзіцца па ўвекавечанні памяці аб усіх ветэранах і ўдзельніках той вельмі жорсткай і кровапралітнай вайны.

- Памяць асінторфскіх падпольшчыкаў увекавечана ў кнігах, у помніках у вёсцы Буда пры магістралі Мінск-Масква, экспанатах мясцовага музея. Мемарыяльная дошка ў гонар кіраўніка падпольнай арганізацыі Станіслава Шмуглеўскага - гэта яшчэ адно прызнанне ўдзячных нашчадкаў чалавеку-змагару, чалавеку-легендзе, — падкрэсліў сябар сям'і, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Віктар Нешульскі.

Юныя міратворцы Асінторфскай сярэдняй школы чыталі главу з паэмы "Васіль Цёркін", якую Станіслаў Пятровіч ведаў на памяць. Іван Свішчоў і Ксенія Шэміт чыталі вершы "Партызанскія мадонны", якія паслужылі асновай песні, якую па-майстэрску выконваў Станіслаў Шмуглеўскі. Акрамя таго, на сцэне выступілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Асінторфскага СДК з песняй "Па мастках цесавых". Падчас фінальнай песні, якую выканалі юныя міратворцы, уся зала ўстала ў памяць пра Станіслава Пятровіча.

У завяршэнні мерапрыемства сваякі падпольшчыка наведалі мясцовыя музей і бібліятэку. У памяць аб мінулай тэматычнай сустрэчы яны падарылі школе кнігу "Юнацтва, абпаленая вайной", а бібліятэцы — мастацкую літаратуру для шырокага кола чытачоў.

dubrovno.by