Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.04.2025
АПВ Дубровенскага раёна прызнаны лепшым у вобласці ў сваёй катэгорыі
Па выніках работы за 2024 год аддзел прымусовага выканання Дубровенскага раёна прызнаны лепшым у вобласці ў сваёй катэгорыі.
Па словах начальніка аддзела Алены Міньковай, мінулы год выдаўся эфектыўным для раённага аддзела.
- Павялічыўся агульны працэнт спагнанасці, мы паглыбілі ўзаемадзеянне з грамадзянамі. За 2024 год не паступіла ніводнай скаргі на нездавальняючую работу судовых выканаўцаў. Акрамя таго, з'явіліся новыя магчымасці для прававой асветы насельніцтва, кантактаў з моладдзю ў рамках прафарыентацыі, - адзначыла Алена Сяргееўна.
Дадатная дынаміка адзначана ў рабоце з даўжнікамі па аліментах. У раёне скарацілася колькасць асоб, прыцягнутых да адказнасці за ўхіленне ад утрымання сваіх непаўналетніх дзяцей, значна зменшылася колькасць даўжнікоў, у адносінах да якіх ініцыяваліся вышуковыя мерапрыемствы.
Адзін з паспяховых паказчыкаў працы - рэальна спагнаная сума грашовых сродкаў па выканаўчых дакументах. Так, за мінулы год судовымі выканаўцамі раёна спагнана 1 808, 34 тысячы рублёў, у тым ліку 256,89 тысяч. рублёў у даход дзяржавы. Большую частку гэтай сумы складаюць адміністрацыйныя штрафы і іншыя спагнанні ў бюджэт.
- Наша галоўная задача - аднаўленне парушаных правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб шляхам поўнага і своечасовага выканання выканаўчых дакументаў. Дзейнічаючы ў рамках закона, мы павінны правільна выбудоўваць узаемадзеянне паміж бакамі выканаўчага вядзення, забяспечваць поўную празрыстасць работы судовага выканаўцы, павышаць даступнасць аказання паслуг, — падкрэсліла Алена Мінькова.