Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.04.2025
ААТ "Дубровенскі льнозавод" выйшаў на азіяцкі рынак
Анатоль Лукашоў, старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта, пра тое, як вядзецца праца на месцах:
- Даручэнне Кіраўніка дзяржавы кожны кіраўнік лічыць кіраўніцтвам да дзеяння. Пытанні экспарту напрамую ўплываюць на сітуацыю ў эканоміцы кожнага раёна. Пераарыентацыя рынкаў збыту прадукцыі на прадпрыемствах нашага раёна адбылася хутка. Так, асноўны экспарцёр ААТ "Дубровенскі льнозавод" выйшаў на азіяцкі рынак - ажыццяўляе пастаўку катанізаванага валакна ў Індыю, а ПГУП па аказанні транспартных паслуг пашырыла геаграфію транспарціроўкі грузаў: у 2024 годзе прадпрыемствам аказваліся транспартныя паслугі не толькі ў Расійскую Федэрацыю, але і ў Чарнагорыю, Кітай, Арменію, Сербію.
Асноўнай задачай у знешнеэканамічнай дзейнасці ў 2025 годзе вызначана не толькі ўтрымаць заваяваныя рынкі, але і забяспечыць прырост экспарту тавараў і паслуг. Канешне, гэта патрабуе часу: ад вывучэння норм заканадаўства да прыярытэтнага попыту канкрэтнай краіны.
Але работа ў гэтым напрамку ў раёне не спыняецца. Так, на льнозаводзе рыхтуецца да запуску другая лінія катанізацыі, а гэта дадатковая прадукцыя на экспарт, далейшае пашырэнне рынкаў збыту.