Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.07.2025
На пасяджэнні Дубровенскага райвыканкама абмеркавалі гатоўнасць устаноў адукацыі да новага навучальнага года
Школьныя аўтобусы, рамонт кабінетаў і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Установы адукацыі Дубровеншчыны актыўна рыхтуюцца ў верасні зноў прыняць навучэнцаў. Падчас адкрытага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта па пытанні аб падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да 2025/2026 навучальнага года было пазначана, колькі школ адкрыюць свае дзверы для вучняў у верасні гэтага года, як зменіцца колькасны склад навучэнцаў і выкладчыкаў, а таксама якія новаўвядзенні прадугледжаны ва ўстановах адукацыі.
У новым 2025/2026 навучальным годзе ў раёне будзе функцыянаваць 6 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 4 — дашкольнай адукацыі, ЦКРНіР, СПЦ, ЦДМ, раённы вучэбна-метадычны кабінет і выхаваўча-аздараўленчы лагер "Лугаўцы".
Аб ходзе падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да навучальнага года на пасяджэнні выканкама распавяла начальнік аддзела па адукацыі Ала Ходзікава. У прыватнасці, яна адзначыла, што складзены агульны план мерапрыемстваў, каб у тэрмін падпісаць сертыфікаты гатоўнасці ўсіх устаноў.
— Асноўная ўвага пры падрыхтоўцы ўстаноў нададзена забеспячэнню ўмоў бяспечнага знаходжання навучэнцаў, умацаванню і развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы, паляпшэнню ўмоў працы работнікаў і дзейнасці навучэнцаў, а таксама добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі, спартыўных аб'ектаў, набыццю інвентара і абсталявання, — пазначыла асноўныя задачы Ала Ходзікава. — Падрыхтоўка ўстаноў адукацыі праводзіцца з выкарыстаннем бюджэтнага фінансавання, сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, добраахвотных апякунскіх узносаў і спонсарскай дапамогі. Выдзеленыя сродкі дазваляюць вырашаць асноўныя праблемныя пытанні функцыянавання ўстаноў адукацыі ў частцы правядзення неабходных рамонтаў будынкаў і збудаванняў, набыцця абсталявання для навучальных мэт.
Згодна з удакладненым планам на правядзенне бягучых рамонтаў у 2025 годзе запланавана вылучыць з бюджэту 478,5 тыс. рублёў, на набыццё — 161,6 тыс. рублёў.
Далей начальнік аддзела спынілася на мерапрыемствах па забеспячэнні якаснага і збалансаванага харчавання навучэнцаў. Для гэтага на месцах праводзіцца работа па развіцці і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы харчблокаў устаноў адукацыі і прывядзенні іх у адпаведнасць з санітарнымі нормамі і правіламі.
— На гэтыя мэты ў 2025 годзе ўжо накіравана больш за 21,672 тыс. рублёў: набыты воданагравальнікі ў гарадскія школы на суму 1,862 тыс. рублёў, у сярэднюю школу №1 г. Дуброўна імя А.А. Нікандравай халадзільнага абсталявання на 943 рублі, бульбачысткі на 1,65 тыс. рублёў, халадзільнай камеры на 16,078 тыс. рублёў; міксера ў дзіцячы сад № 3 г. Дуброўна коштам 1,139 тыс. рублёў, — распавяла Ала Ходзікава. — На ўсіх харчблоках устаноў адукацыі, кантынгент якіх не менш за 50 навучэнцаў, маюцца высокатэхналагічныя параканвекцыйныя печы, якія дазваляюць гатаваць ежу з максімальным захаваннем харчовай і энергетычнай каштоўнасці. Праводзіцца касметычны рамонт усіх харчблокаў. На нарадзе было адзначана, што падрыхтоўка праходзіць у планавым рэжыме. Асаблівая ўвага традыцыйна ўдзелена пытанням бяспекі, падвозу навучэнцаў, прапускному рэжыму і захаванню санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Ала Ходзікава нагадала, што для перавозкі навучэнцаў ва ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі задзейнічана 16 школьных аўтобусаў, з іх адзін абсталяваны пад'ёмным механізмам для падвозу дзяцей-інвалідаў і адзін у рэзерве. Запланавана набыццё ў 2025 годзе легкавога аўтамабіля для СПЦ.
Усе школьныя аўтобусы аснашчаны відэарэгістратарамі, з дапамогай якіх ажыццяўляецца кантроль за выкананнем кіроўцамі і асобамі, якія суправаджаюць дзяцей, патрабаванняў бяспекі.
Сістэмамі відэаназірання абсталяваны ўсе ўстановы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, сістэмай трывожнай сігналізацыі — 12, сістэмамі кантролю і кіравання доступам — 2, запорна-перагаворнымі прыладамі — 3, перададзены пад ахову супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС пост у сярэдняй школе №1 г. Дуброўна імя А.А. Нікандравай.
У рамках комплексу аб дадатковых мерах па забеспячэнні бяспекі ва ўстановах адукацыі, супрацоўнікам міліцыі дадзена даручэнне абследаваць будынкі і тэрыторыі школ на прадмет іх бяспекі. Акрамя таго, перад пачаткам новага навучальнага года акцэнт зробяць на павышэннi бяспекі дарожнага руху паблізу ўстаноў адукацыі. Старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў, акрамя іншага, даў даручэнне асаблівую ўвагу звярнуць на школьныя стадыёны — іх аснашчанасць і бяспеку.
— Навучальны год павінен пачацца і завяршыцца бяспечна. Да 20 жніўня ўсе школы павінны атрымаць сертыфікаты гатоўнасці. Матэрыяльна-тэхнічная база школ дастаткова добрая. Але заўсёды знойдзецца тое, што трэба ўдасканаліць. Упэўнены, што ў Год добраўпарадкавання свае ідэі абнаўлення тэрыторый устаноў адукацыі знойдуць падтрымку сярод выкладчыкаў і навучэнцаў, — звярнуў увагу кіраўнік раёна.