Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.07.2025
На Дубровеншчыне рэканструявалі бліндаж у в. Шалашына
Члены Беларускай партыі "Белая Русь" заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні палітычнай свядомасці і грамадскай думкі грамадзян краіны. Для гэтага партыйцы праводзяць не толькі грамадскія прыёмныя, адукацыйную, прапагандысцкую і тлумачальна-інфармацыйную работу, але і ажыццяўляюць культурна-асветніцкую і грамадска-карысную дзейнасць.
Дубровенскае аддзяленне партыі сёлета рэалізуе шэраг праектаў. Адзін з іх прымеркаваны да святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што партыйцы на працягу года не толькі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных гэтай даце, але і рэалізуюць уласныя ініцыятывы ў гэтым напрамку: праводзяць суботнікі на брацкіх пахаваннях, праводзяць урокі памяці для моладзі, ушаноўваюць і аказваюць дапамогу сведкам тых страшных падзей, малалетнім вязням.
Так, адной з рэалізаваных ініцыятыў стала рэканструкцыя бліндажу ў в. Шалашына, дзе загінуў смерцю адважных Герой Савецкага Саюза Юрый Смірноў. Па ініцыятыве і сіламі партыйцаў на памятным месцы былі праведзены суботнікі: заменены драўляныя бэлькі і аформлена ўваходная група, ачышчаны і добраўпарадкаваны ўваход у бліндаж, падсыпка і акоска. Таксама за кошт сродкаў партыйцаў была выраблена копія карціны Васіля Сватоўскага з выявай укрыжаванага фашыстамі чырвонаармейца.

У дзень вызвалення Дубровенскага раёна члены раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" і навучэнцы сярэдняй школы №2 г. Дуброўна, якая носіць імя Героя правялі мітынг. Прысутныя ўшанавалі памяць воінаў вызваліцеляў, навучэнцы яшчэ раз нагадалі гісторыю жыцця і подзвігу юнака. На мітынгу выступілі старшыня раённага аддзялення партыі Ларыса Крыштопава і старшыня Пірагоўскага сельсавета Сяргей Уладзімірэнка. Яны звярнуліся да прысутных, у тым ліку і моладзі, з заклікам памятаць сваіх вызваліцеляў і не дазволіць абясцэніць заваяваны мiр.

— Тут 25 чэрвеня 1944 года быў па-зверску забіты 18-гадовы Юрый Смірноў. За дзень да вызвалення раёна ён у складзе разведвальнай групы знаходзіўся на заданні. Фашысты доўга спрабавалі даведацца ў яго планы Савецкай Арміі, але юнак не сказаў ні слова. Яго мужнасць служыць прыкладам нам, нашчадкам, любіць і абараняць сваю Радзіму. Будзем жа вартыя памяці героя і ўсіх воінаў, якія збераглі для нас мiр, — заклікала Ларыса Крыштопава.

Удзельнікі мітынгу-рэквіема ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі, вянкі да мемарыяла. Сяргей Уладзімірэнка падзякаваў членам раённага аддзялення партыі і асаблівыя словы за дапамогу ў рэалізацыі праекта старшыня адрасаваў актывісту партыі, начальніку РЭС Аляксандру Бліннікаву.