Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.07.2025
На Дубровеншчыне працягваецца ўборка азімага ячменю
Сельгаспрадпрыемствы нашага раёна прыступілі да жніва азімага ячменю, і першыя вынікі ўжо радуюць. Нягледзячы на вясновыя халады, якія маглі б негатыўна адбіцца на ўраджайнасці, аграрыі ўпэўненыя ў сваім поспеху.
Раніца, калі мы адправіліся ў ААТ "Герой" выдалася імглістай, але ўжо бліжэй да дзевяці гадзін выглянула сонейка. На полі ва ўрочышчы "Пневічы" мы сустрэліся з Віктарам Казакевічам, галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства. Тут на полі плошчай 96 га каласіцца азімы ячмень.
— Як толькі спала раса, наша тэхніка выйшла на палі без прамаруджванняў — кожны пагодлівы дзень мае вялікае значэнне для эфектыўнай уборкі. Аптымальныя ўмовы надвор'я дазваляюць нам працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, каб своечасова сабраць ураджай і мінімізаваць страты, — распавядае Віктар Віктаравіч. — Тут пасеяны піваварны гатунак "Дзiпло". Ужо ўзятыя пробы, і калі параметры супадуць, то збожжа пойдзе на вытворчасць піва.
Сярод тых, хто сёння прыбірае ўраджай, — механізатар Аляксандр Чаркасаў. У гаспадарцы працуе ўжо 35 гадоў і прафесію сваю любіць.
— Гэта ўжо трэці мой камбайн, два гады на ім працую. Сёлета ўраджай радуе, нават няма чаго параўноўваць з двума папярэднімі гадамі, калі з-за засухі было мала збожжа. Як толькі спадае раса, мы едзем у поле і да васьмі вечара працуем. Важна паспець убраць ураджай, — кажа механізатар.
Дапамагае яму Юрый Тарасевіч, які працуе памочнікам камбайнера. Ён сочыць, што б тэхніка была чыстай і спраўнай, а пры неабходнасці і камбайнера можа падмяніць.

Уборка азімага ячменю — важны этап сельскагаспадарчага сезона, ад якога залежыць далейшая падрыхтоўка палёў да новых пасеваў. Мясцовыя аграрыі маюць намер правесці работы аператыўна і з высокай якасцю, выкарыстоўваючы сучасную тэхніку і назапашаны вопыт.