Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.07.2025
На Дубровеншчыне прыступілі да ўборкі азімага рапсу
Сельгаспрадпрыемствы Дубровенскага раёна актыўна рыхтуюцца ўключыцца ва ўборку яшчэ адной культуры — азімага рапсу. Паводле інфармацыі райсельгасхарча, па стане на раніцу 18 ліпеня, на рапсавыя палі тэхніку вывела СХФ ім.Ю. Смірнова.
— Усяго на Дубровеншчыне падлягае ўборцы 3706 га азімага рапсу. Увосень пасеялі эліту і суперэлиту і не пралічыліся. Добра зарэкамендавалі сябе гатункі "Онікс", "Залаты" і гібрыд "Канструктар", — распавёў галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Пучкоў.
Начальнік інспекцыі па насенняводстве, каранціне і за шчыце раслін Галіна Шляпiк адзначае, што на многіх палях раёна гэтая культура ўжо практычна гатовая да ўборкі.
— Напрыклад, у ААТ "Баброва-Агра" пасеяна 370 га азімага рапсу. Тут усё зрабілі своечасова: узаралі, унеслi ўгнаенні, на зіму — рэгулятары росту. Увесну правялі хімпраполку, апрацавалі фунгіцыдамі, а цяпер, за два тыдні да збору, — прыліпальнікам, каб скрыначкі з насеннем не рэпаліся, — звярнула ўвагу спецыяліст пры маніторынгу поля каля в. Савіна.
Ні для каго не сакрэт, што рапс — культура высокарэнтабельная. Гаспадарка пры яго рэалізацыі можа адчувальна зарабіць на свае патрэбы, а яшчэ гэта выдатны бялковы корм для буронак і папярэднік у полі для ўсіх збожжавых. Сёння асноўная задача аграрыяў —убраць ураджай да апошняга зярнятка.