predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Кіраўнік вобласці правёў аблёт рэгіёна

18.07.2025

Кіраўнік вобласці правёў аблёт рэгіёна

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч правялі аблёт рэгіёна. Маршрут палёту пралягаў праз Чашніцкі, Талачынскі, Аршанскі, Дубровенскі і Лёзненскі раёны.

Мэта — ацаніць зямельныя рэзервы, меліярацыю, ход уборачнай, знос старых будынкаў і інш.

Кіраўнік рэгіёну пракаментаваў маніторынг вобласці з борта самалёта.

— Мы абляцелі ўсходнюю частку вобласці разам са старшынямі райвыканкамаў, а таксама прадстаўнікамі землеўпарадкавальнай службы, лясной гаспадаркі, меліярацыі. Асноўны ўпор маніторынгу зверху быў на стане сельгасугоддзяў, лясных масіваў, наяўнасці ветравалаў. Акрамя гэтага, праверылі ход корманарыхтоўкі, падрыхтоўку і пачатак уборачнай кампаніі.

Па выніках палёту ўжо складзены план дзеянняў, на што звярнуць асаблівую ўвагу. Гаворка ідзе аб ліквідацыі кустоў, павелічэнні контурнасці палёў і інш., каб зямлю прывесці ў парадак, павысіць яе прадуктыўнасць і самае важнае — знізіць выдаткі на апрацоўку.

Надалі ўвагу стану населеных пунктаў: наяўнасць кінутых будынкаў, рэкультывацыя кар'ераў, дарогі.

Задачы пастаўленыя і пачынаюць выконвацца.

Каментар

Старшыня Дубровенскага раёна Анатоль Лукашоў:

- У цэлым, у нашым раёне праводзіцца вялікая работа па ўсіх напрамках, якія тычацца апрацоўкі зямель сельгаспрадпрыемстваў: гэта і ворныя землі, і пашы, і тэрыторыі ферм. Вядуцца культуртэхнічныя работы. Але ёсць яшчэ над чым працаваць. З-за надвор'я месцамі ўтварыліся вымачкі, на іх — хмызняковая расліннасць. Пастаўленыя задачы па павелічэнні контурнасці палёў цяпер прапрацоўваюцца i будуць планава выконвацца. Што тычыцца ўраджаю, у гэтым годзе ён радуе. Аграрыі прыкладаюць усе намаганні, каб сабраць яго без страт і ў аптымальныя тэрміны.

dubrovno.by