Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
15.04.2025
Эстафета добраўпарадкавання
Дубровенцы актыўна ўключыліся ў навядзенне парадку ў населеных пунктах.
Асаблівая ўвага надаецца навядзенню парадку на брацкіх пахаваннях. Так, на воінскіх пахаваннях у вёсках Ірвеніца і Баева прайшлі суботнікі, арганізаваныя работнікамі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.
Па ініцыятыве дэпутатаў Маласавінскага сельскага Савета дэпутатаў 4 красавіка быў праведзены суботнік пад кіраўніцтвам старшыні сельвыканкама Віктара Кахноўскага па ўборцы грамадзянскіх могілак у аграгарадку Ерамееўшчына.
Работнікі культуры і мясцовыя жыхары плённа папрацавалі і прывялі ў парадак месцы пахавання.
Працягваюцца суботнікі на воінскіх пахаваннях. Зарубскі сельвыканкам і навучэнцы школы наводзяць парадак у аг. Зарубы ля помніка загінуўшым салдатам Савецкай Арміі.