Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.10.2026
Дуброўна. Дапамога, якая пачынаецца з канкрэтных спраў
У рамках рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку" работнікі Дубровенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведалі Жанну Філіпаўну Лапезу і Святлану Сяргееўну Шыбеку. Мэта візітаў - аказаць шэфскую дапамогу і нагадаць пажылым людзям аб правілах бяспекі.
Візіт быў нефармальным: госці прыехалі не толькі пагаварыць, але і дапамагчы па гаспадарцы. На прыдамавых тэрыторыях яны зграблі апалае лісце, падмялі дарожкі, ускапалі градкі і сабралі яблыкі. Акрамя таго, хлопцы спілавалі сухія сукі і выканалі іншыя неабходныя гаспадарчыя работы.

Разам з тым, ратавальнікі абмеркавалі з гаспадынямі правілы пажарнай бяспекі. У ходзе гутарак работнікі МНС распавялі пенсіянерам, з-за чаго часцей за ўсё ўзнікаюць пажары ў побыце. Яны параілі не пакідаць без нагляду электрапрыборы і ежу на пліце, сачыць за спраўнасцю праводкі. Выкананне гэтых правілаў дапамагае прадухіліць узгаранне і своечасова заўважыць небяспеку.
Таксама ратавальнікі сумесна з актывістамі нагадалі, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік дапамагае своечасова выявіць дым і папярэдзіць аб узгаранні гукавым сігналам.
Удзельнікі акцыі аказалі дапамогу ва ўстаноўцы апавяшчальнікаў, а таксама ўручылі жыхарам наглядныя матэрыялы МНС з рэкамендацыямі, як папярэдзіць пажар і як дзейнічаць, калі ўзнікла надзвычайная сітуацыя.
"Дапамагаючы пенсіянерам, мы клапоцімся не толькі аб парадку ў двары – мы дапамагаем зрабіць іх жыццё бяспечней і спакайней",– адзначаюць работнікі МНС.