predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенцы далучыліся да рэспубліканскага суботніка

14.04.2025

Дубровенцы далучыліся да рэспубліканскага суботніка

У суботу ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік.

Мерапрыемствы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні не абмяжоўваюцца толькі гэтым днём. У 2025 годзе пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў кожным рэгіёне акрэслены шырокі спектр работ па розных напрамках.

Так, паводле інфармацыі аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, у Дубровенскім раёне плануецца рамонт абсталявання на 6 дзіцячых пляцоўках на прыдамавых тэрыторыях шматпавярховак, пасадка больш за 900 дрэў, 70 кустоў і 15 тыс кветак. Працягнецца работа па ўстаноўцы кантэйнерных пляцовак для збору смецця, у тым ліку каля 150 для паасобнага збору адходаў, адрамантуюць 10 тыс. кв. км вуліц. Больш за 50 пустуючых дамоў будзе знесена, што дасць магчымасць уцягнуць у сельгасабарот каля 55 гектараў. Сельгаспрадпрыемствы працягнуць уладкаванне тэрыторый МТФ і машынных двароў, вялікую ўвагу надаюць правільнаму збору і захоўванню адходаў вытворчасці.

Для падтрымання ў належным стане аўтамабільных дарог будзе выдалена драўняна-хмызняковая расліннасць на тэрыторыі больш за 10 км, у лясным фондзе санітарныя рубкі і ўборку правядуць на 71,4 га.

На воінскіх пахаваннях і месцах баявой славы будзе прадоўжана сістэмная работа па падтрыманню парадку, а да свята Перамогі ў Арловічах, Баеве і Ірвеніцы будзе праведзены вялікі рамонт: заменяць мемарыяльныя пліты і добраўпарадкуюць тэрыторыю.

— Мы робім нашу малую радзіму больш прывабнай для сябе, — адзначае старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў. — І яшчэ вельмі важна захоўваць тое, што было зроблена раней для ўсіх нас іншымі людзьмі. Асноўная мэта маштабнай работы ў Год добраўпарадкавання, каб жыхары ўбачылі станоўчую дынаміку ў ператварэнні горада, аграгарадкоў і вёсак. І самі прынялі ў ім як мага больш актыўны ўдзел. Парадак, да якога мы імкнёмся, залежыць ад укладу і намаганняў кожнага, — падкрэсліў кіраўнік раёна.

Усё зробленае дубровенцамі ў дзень рэспубліканскага суботніка застанецца для нас і для нашых дзяцей. А грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску.

dubrovno.by