predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенцы далучыліся да акцыі "Беларусь сінявокая"

21.04.2025

Дубровенцы далучыліся да акцыі "Беларусь сінявокая"

У перыяд з 21 па 26 красавіка арганізавана прыродаахоўная акцыя "Беларусь сінявокая".

Віцебская вобласць у адрозненнi ад іншых абласцей рэспублікі з'яўляецца найбольш забяспечанай воднымі рэсурсамі. Гонар нашай вобласці - гэта наяўнасць вялікай колькасці азёр - іх 1360, агульная плошча люстэрка якіх складае каля 1 тыс. км кв.

21 красавіка ў Дубровенскім раёне акцыя прайшла на вадаёме "Бярозкі", дзе добраўпарадкавана месца адпачынку, якое карыстаецца вялікай папулярнасцю ў мясцовых жыхароў.


На ўборку прыбярэжнай паласы возера выйшлі прадстаўнікі Дубровенскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, актывісты раённай арганізацыі БРСМ і навучэнцы Дубровенскага аграрна-тэхнічнага каледжа

- Акцыя праходзіць у красавіку па ўсёй краіне і праводзіцца з мэтай навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторый, прылеглых да сацыяльна значных водных аб'ектаў фонду запасу рыбалоўных угоддзяў, - адзначыў начальнік Дубровенскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Велейшыкаў. - Мы абралі гэты вадаём, бо ён з'яўляецца адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў дубровенцаў, а таксама карыстаецца "попытам" у рыбакоў. Нажаль, не ўсе жыхары горада беражліва ставяцца да прыроды, таму сёння нам ёсць чым заняцца.


Добра папрацавалі ўсе ўдзельнікі акцыі, у тым ліку і моладзь. Дырэктар каледжа Сяргей Ціцянкоў падкрэсліў, што навучэнцы Мікіта Рабчыкаў, Мацвей Гутаў, Сяргей Малашэнкаў, Вячаслаў Банароў з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікі многіх грамадска значных мерапрыемстваў, у тым ліку экалагічнай накіраванасці.

- Падобная работа дапамагае ўсвядоміць навучэнцам, што толькі адказныя і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя дапамогуць захаваць прыродныя багацці нашай краіны для будучых пакаленняў. Да таго ж, іх работа сёння стане прыкладам для дубровенцаў розных узростаў у падтрыманні чысціні ў месцах адпачынку: бо гэта так проста - не пакідаць пасля адпачынку каля вады смецце, - упэўнены Сяргей Ціцянкоў.

dubrovno.by