Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.03.2025
Дубровенцы прынялі ўдзел у акцыі "Жывая памяць удзячных пакаленняў"
Манеты, сабраныя на Дубровеншчыне для стварэння помніка "Жывая памяць удзячных пакаленняў", перадалі дабрачыннаму фонду Аляксея Талая 26 сакавіка.
Усе сабраныя сродкі пойдуць на стварэнне помніка героям Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары ў Маскве. Бронзавы манумент плануюць устанавіць да 80-годдзя Вялікай Перамогі, 9 мая 2025 года. Усяго ў Дубровенскім раёне ўдалося сабраць амаль 8 тысяч манет, агульная вага якіх больш за 15 кг.
- Мы ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да збору манет і ўнёс свой уклад у агульную справу па захаванні гістарычнай памяці. Парадавала актыўнасць прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскага аб'яднання і партыі "Белая Русь", навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі і іх сем'яў, - адзначыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА РГА "Белая Русь" Святлана Рыжанская.
Два падобныя памятныя знакі ўжо ўстаноўлены па ініцыятыве фонду: адзін 2 ліпеня 2022 года ўпрыгожыў набярэжную ў парку Перамогі ў Мінску, другі атрымаў пастаянную прапіску ля сцен Брэсцкай крэпасці. Работы сталі часткай акцыі "Дзеці Беларусі - ветэранам і будучым пакаленням".
Трэці памятны знак стане рэліквіяй для кожнага, хто прыняў удзел у яго стварэнні. Дзесяткі тысяч беларусаў ужо ўнеслі свой пасільны ўклад у захаванне памяці. Прыемна, што праект Аляксея Талая "Жывая памяць удзячных пакаленняў" аб'яднаў на добрую справу вялікую колькасць неабыякавых людзей. Прыносячы манеты, дубровенцы выказвалі гатоўнасць да далейшай сумеснай работы па рэалізацыі значных грамадзянска-патрыятычных праектаў.