predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскую школу наведалі намеснік старшыні і начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама

05.03.2025

Дубровенскую школу наведалі намеснік старшыні і начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама

У ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Дуброўна ім. А. Нікандравай" прайшоў адзіны дзень інфармавання "Вынікі пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны".

Спікерамі на сустрэчы з працоўным калектывам школы выступілі намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў і начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Вячаслаў Віктаравіч агучыў асноўныя паказчыкі і лічбы мінулай пяцігодкі, якія з упэўненасцю канстатуюць: ва ўмовах непрадказальнасці сучасных геапалітычных працэсаў і санкцыйнага ціску наша краіна не проста выдужала, але і стала мацнейшай.

- Безумоўным аргументам на карысць гэтай тэзы з'яўляецца тое, што беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост і стабільнасць. Назіраецца прырост валавога ўнутранага прадукта, пад кантролем знаходзіцца інфляцыя, растуць грашовыя даходы і назапашванні насельніцтва, беспрацоўе знаходзіцца на мінімальных значэннях. Акрамя таго, дзяржава стварае ўсе ўмовы для таго, каб кожны з нас мог клапаціцца аб уласным дабрабыце, не сядзеў склаўшы рукі і ўносіў уклад у павышэнне ўласнага дабрабыту і краіны ў цэлым. Апытанні сведчаць, што абсалютная большасць грамадзян краіны (86,6%) задаволены сваім жыццём, - падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама.

Яго выступленне дапоўніў Дзмітрый Хома. Ён зрабіў акцэнт на павышэнні якасці адукацыі ў краіне ў цэлым і ў Віцебскай вобласці ў прыватнасці.

Начальнік упраўлення адукацыі адзначыў, што ў сістэме адукацыі прыярытэтам у пяцігодцы стала павышэнне якасці і даступнасці навучання. Так, у дашкольнай адукацыі прыняты меры па забеспячэнні індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу з улікам узроставых і індывідуальных магчымасцей, здольнасцей і патрэбнасцей дзяцей. У агульнай сярэдняй адукацыі праведзена работа па павышэнні гнуткасці і варыятыўнасці навучальных планаў, што садзейнічала пабудове індывідуальнай адукацыйнай траекторыі для вучняў, а таксама іх ранняй прафесійнай арыентацыі.

- Яскравым прыкладам эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы таленавітай і адоранай моладзі з'яўляецца дзейнасць спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - па падтрымцы таленавітай моладзі і сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, - звярнуў увагу Дзмітрый Леанідавіч.

Напрыканцы сустрэчы Вячаслаў Дурноў нагадаў, што беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка вызначыў вектар стратэгічнага развіцця краіны, і ў нас няма сумненняў у тым, што маштабныя задачы, пастаўленыя перад краінай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, могуць, павінны быць і будуць дасягнуты.

Таксама ў гэты дзень прадстаўнікі аблвыканкама пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі, ходам навучальнай і выхаваўчай робаты ў школе, ацанілі дасягненні педагогаў і навучэнцаў, выказаўшы словы падзякі ўсім настаўнікам за іх працу, а таксама азнаёміліся з экспазіцыяй школьнага краязнаўчага музея.

dubrovno.by