Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.09.2025
Дубровенскія будаўнікі рыхтуюць дамы да зімы
Ёсць прафесіі, якія будуць запатрабаваныя заўсёды. Адна з іх - будаўнік. Рукамі такіх майстроў узводзяцца дамы, будынкі і збудаванні.
Яны добраўпарадкоўваюць гарады і вёскі, ствараюць умовы для камфортнага жыцця. Людзі гэтай нялёгкай, але важнай прафесіі працуюць у арганізацыях розных сфер. Напярэдадні Дня будаўніка, які ў нашай краіне святкуюць 10 жніўня, мы пабывалі ў ПМК №1 УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік".
У будаўнічай брыгадзе 8 чалавек - страхары, маляры, тынкоўшчыкі, муляры, падсобнікі. Яны адказваюць за правядзенне бягучых рамонтаў будынкаў у розных кутках Дубровеншчыны, якія знаходзяцца на балансе УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік", выконваюць заяўкі, якія паступаюць ад насельніцтва і звязаныя з будаўнічай сферай. Выконваюцца і платныя заяўкі ад насельніцтва. Камусьці трэба адрамантаваць або перакрыць дах, а камусьці паставіць новы плот.
- У нас працуюць вопытныя і дысцыплінаваныя спецыялісты, якія здольныя якасна і ў самыя кароткія тэрміны выканаць ускладзеныя на іх задачы. Спектр магчымасцяў пастаянна пашыраецца, - адзначае Андрэй Нікадаў, брыгадзір будаўнічай брыгады. - Працы ў нас хапае круглы год, але самы загружаны перыяд, натуральна, лета.
Пакуль стаіць добрае надвор'е, мы стараемся ахапіць максімальную колькасць аб'ектаў, якія маюць патрэбу ў рамонце. Зараз заканчваем рамонт у Валеўкаўскім сельсавеце. Тут адрамантавалі кацельню, зрабілі касметычны рамонт. На чарзе рамонт даху ў Асінторфскай школе. Часам свабодных рук не хапае, каб ахапіць усё, што трэба, і так хутка, як гэтага хацелася б заяўнікам. Аднак стараемся справіцца ў самыя кароткія тэрміны. Мы заспелі будбрыгаду за бягучым рамонтам вентканалаў у жылым доме на вул. Чырвонаармейская, 10.
- Гэта планавы рамонт, так скажам, падрыхтоўка да зімы. Паступова будзем рамантаваць ва ўсіх дамах, якія знаходзяцца на балансе ЖКГ, - кажа Андрэй Аляксандравіч. - Акрамя бягучых рамонтаў цяпер ставім агароджы грамадзянскіх пахаванняў па раёне.
Будаўнічая брыгада - дружны калектыў, у ім ёсць паразуменне, узаемадапамога, павага, таму і працуецца добра. І хоць кожны выконвае сваю задачу, усе разам рухаюцца да адной мэты - выкананню планавых паказчыкаў. Напярэдадні Дня будаўніка жадаем усім працаўнікам галіны моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійных дасягненняў.