predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскія школьнікі весела і з карысцю праводзяць канікулы

10.06.2026

Дубровенскія школьнікі весела і з карысцю праводзяць канікулы

Летнія канікулы для школьнікаў - гэта аднаўленне здароўя, развіццё творчых здольнасцяў, далучэнне да культурных каштоўнасцяў, увасабленне ўласных планаў. У рэалізацыі гэтых мэт немалаважную ролю адыгрывае работа прышкольных лагераў дзённага знаходжання. Як напоўніць цікавым, пазнавальным зместам вольны час дзіцяці, уключыўшы яго ў разнастайную творчую дзейнасць? Адказы на гэтыя пытанні мы шукалі ў сярэдняй школе №1 г.Дуброўна імя А.А. Нікандравай, на базе якой сёлета працуе адразу тры лагеры: выхаваўча-аздараўленчы, працы і адпачынку і спартыўны.

Весела і пазнавальна

Выхавальна-аздараўленчы лагер расчыніў свае дзверы для тых, хто хоча набрацца сіл перад новым навучальным годам. Праграма змены прадумана да дробязяў: гэта актыўныя гульні на свежым паветры, творчыя майстэрні, спартыўныя спаборніцтвы і пазнавальныя квэсты. Педагогі падрыхтавалі для дзяцей масу сюрпрызаў, каб кожны дзень ператвараўся ў маленькую прыгоду. Тут кожнае дзіця зможа праявіць свае таленты, знайсці аднадумцаў і навучыцца чамусцi новаму. 

— Кожны дзень дзецям прапануюцца мерапрыемствы, якія развіваюць іх розум, пашыраюць кругагляд, вучаць спасцігаць таямніцы. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, так як у сучасных умовах — гэта мэтанакіраваны, маральна абумоўлены працэс падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да ўзаемадзеяння ў грамадстве, — распавядае Вольга Татаева, начальнік выхаваўча-аздараўленчага дзённага лагера "Солнцеград". — Пільная ўвага надаецца ўмацаванню здароўя дзяцей, таму кожны дзень у лагеры пачынаецца з зарадкі. Дзеці далучаюцца да здаровага і бяспечнага ладу жыцця, акрамя таго яны ходзяць на экскурсіі, у лагер прыходзяць прадстаўнікі РАУС, РАНС, ТРВОД, каб яшчэ раз нагадаць навучэнцам аб небяспецы. Сёлета аздараўленне ў лагеры праходзяць 65 навучэнцаў 1-5 класаў. Працаваць лагер будзе да 19 чэрвеня.


Загартоўка характару

Лагеры працы і адпачынку — добрая магчымасць сумясціць прыемнае з карысным. Бо падлеткі з 14 гадоў ужо могуць зарабіць свае першыя кішэнныя грошы. Пакуль аднакласнікі спяць да абеду, 16 актыўных і мэтанакіраваных навучэнцаў восьмых класаў аб'ядналіся ў атрад, каб якасна папрацаваць і гэтак жа адпачыць. Для іх гэта лета новага ўзроўню. 

— Кожная раніца дзяцей пачынаецца з зарадкі. За тым адведзены час на зносіны, вырашэнне арганізацыйных пытанняў, у вольны час для іх запланаваны экскурсіі, прагляд фільмаў. Рэгулярна ў працоўным лагеры праводзяцца сустрэчы, на якіх спецыялісты расказваюць аб забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці. І вядома, запланаваны спартыўныя спаборніцтвы і творчыя конкурсы. Сумаваць дакладна не прыйдзецца, — распавядае Алеся Міхальчанка, начальнік лагера працы і адпачынку. — На працоўную дзейнасць навучэнцам адведзена 4 гадзіны 36 хвілін. У гэты час яны займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый значных аб'ектаў нашага горада, рамонтам школьных памяшканняў і мэблі. Падчас нашага наведвання лагера хлопцы наводзілі парадак на тэрыторыі школы, а хутка прыступяць да афарбоўкі калідораў і кабінетаў у школе.

Рэжым, рэкорды і размова па душах

У 8.30 свісток трэнера парушае цішыню школьнага стадыёна. Для 30 выхаванцаў Дубровенскай спартыўнай школы лета — не канікулы, а сезон інтэнсіўных трэніровак. Лагер дзённага знаходжання для юных дзюдаістаў і лёгкаатлетаў працуе па прынцыпе спартыўна-аздараўленчага збору. — Акрамя інтэнсіўных трэніровак прадугледжаны мерапрыемствы па прафілактыцы тытунекурэння, алкагалізму, наркаманіі, — распавядае Аляксандр Кабушаў, начальнік спартыўна-аздараўленчага лагера. — Асноўная задача, якая стаіць перад трэнерскім складам і нашымі спартсменамі — працяг вучэбна-трэніровачнага працэсу. Хлопцы знаходзяцца тут з 8.30 да 15.00, узрост — 6-18 гадоў. Адзначу, што наш лагер круглагодны, трэніроўкі праходзяць на ўсіх канiкулах. Для выхаванцаў ДЮСШ важна не перарываць трэніровачны працэс, пастаянна падтрымліваць фізічную форму, хай і пры зніжаных нагрузках. Менавіта такую магчымасць маюць хлопцы спартыўна аздараўленчага лагера: спалучаць адпачынак і спорт, каб стаць сапраўднымі чэмпіёнамі. Канікулы — час яркіх уражанняў, новых ведаў і моцнага сяброўства. І важна, каб дзеці правялі іх весела і з карысцю.

dubrovno.by