Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.06.2025
Дубровенскія школьнікі пабывалі ля помніка прыроды мясцовага значэння "Барадзінцаўская крыніца"
Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя лічыцца адной з найважнейшых падзей экалагічнага календара. Ён штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш чым ста краінах свету.
Святкаванне Дня навакольнага асяроддзя дапамагае прыцягнуць увагу грамадства да праблем экалогіі і падкрэслівае вострую неабходнасць у змене стаўлення чалавека да прыродных рэсурсаў. Дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь накіравана на паляпшэнне якасці жыцця і ўмоў працы грамадзян, рацыянальнае выкарыстанне і ахову прыродных рэсурсаў, распрацоўку і ўкараненне ў практыку зялёных тэхналогій.
Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі распрацавана і рэалізуецца Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця, якая выбудавана з улікам комплекснай увязкі эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага аспектаў. Пры гэтым экалогія - мэтапакладзены кампанент у эканамічным развіцці.
Напярэдадні Дня аховы навакольнага асяроддзя Дубровенскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзены ўрок для навучэнцаў сярэдняй школы № 2 г. Дуброўна ім. Ю. Смірнова. Падлеткі пабывалі ля помніка прыроды мясцовага значэння "Барадзінцаўская крыніца".
Начальнік інспекцыі Уладзімір Вялейшыкаў распавёў школьнікам аб водных рэсурсах і іх значэнні ў жыцці чалавека. Дзеці пазнаёміліся з прыроднымі асаблівасцямі крыніц, даведаліся гісторыю ўзнікнення крыніцы і звязаныя з ёй легенды, а таксама аб іншых прыродных славутасцях Дубровеншчыны, чырванакніжных жывёлах і раслінах, якiя жывуць і растуць тут. Яшчэ адной важнай тэмай размовы падчас мерапрыемства сталі пытанні разумнага спажывання, сартавання і другаснага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў.
- У 2025 годзе тэмай Сусветнага дня навакольнага асяроддзя ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з'яўляецца "Спыненне забруджвання пластыкам ва ўсім свеце". Усёабдымнае ўздзеянне пластыкавых адходаў на навакольнае асяроддзе можа прывесці да экалагічнай катастрофы. Менавіта таму сёння ў нашай краіне надаецца такая ўвага перапрацоўцы адходаў і выкарыстанню другасных матэрыяльных рэсурсаў, - звярнуў увагу Уладзімір Вялейшчыкаў.
Супрацоўнік інспекцыі нагадаў дубровенцам пра важнасць сартавання смецця. Акрамя гэтага, напярэдадні летніх канікул работнікі прыродааховы нагадалі ўдзельнікам сустрэчы аб правілах паводзін на прыродзе.