predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дубровенскі ўчастак Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства нарыхтаваў плодаагароднінную прадукцыю ў поўным аб'еме

02.11.2020

Дубровенскі ўчастак Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства нарыхтаваў плодаагароднінную прадукцыю ў поўным аб'еме

 

37 тон бульбы, па 3 тоны капусты, морквы і буракоў, а таксама тону яблыкаў і 500 кг журавін нарыхтаваў Дубровенскі ўчастак Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства для патрэб жыхароў рэгіёну. Усе гандлёвыя прадпрыемствы ўчастка райпо ў поўнай меры забяспечаны плодаагародніннай прадукцыяй аж да мая 2021 года. Пра гэта паведаміла карэспандэнту «Дняпроўскай праўды» намеснік начальніка ўчастка Тамара Пырсакова.

Аб'ёмы і наменклатура стабілізацыйных фондаў даведзены рашэннем Дубровенскага райвыканкама «Аб стварэнні стабілізацыйных фондаў харчовых тавараў на міжсезонны перыяд 2020-2021гг».

- На нарыхтоўку яблыкаў заключылі дамову з СГФ «Фруктовы сад», - адзначае Тамара Аляксандраўна. - Астатняе закуплялася ў насельніцтва Дубровенскага, Аршанскага, Мінскага раёнаў. У прыватнасці, журавіны прымалі ў жыхароў аграгарадка Асінторф.

На сённяшні дзень садавінагародніная прадукцыя па прывабных цэнах рэалізуецца праз усе харчовыя гандлёвыя кропкі ўчастка. Таксама ўвесь яе асартымент быў прапанаваны дубровенцам падчас правядзення кастрычніцкіх кірмашоў.

Вольга Лебедзева.