Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.05.2025
Дубровеншчына з удзячнасцю ўспамінае воінаў-вызваліцеляў
У аграгарадку Ерамееўшчына каля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся мітынг "Подзвіг велічны і вечны".
Пра тое, які след пакінула вайна на тэрыторыі Маласавінскага сельскага Савета, нагадаў старшыня сельсавета Віктар Кахноўскі. Пра ратныя подзвігі, працоўную доблесць і пошукавую работу ў імя захавання памяці аб слаўнай гісторыі малой радзімы расказала краязнаўца Ірына Каранеўская, пра сённяшні працоўны дзень з падзякай да ветэранаў працы сельгаспрадпрыемстваў выступілі кіраўнік ААТ "Якубава-Агра" Наталля Шэндрык і начальнік вытворчага ўчастка Аляксей Коваль.
На брацкае пахаванне ў аг. Баброва прыехалі ўнукі і дзеці загінуўшых салдат.
Унучка Марыя прыехала з сям'ёй са Смаленска ўшанаваць памяць дзеда Якавенкі, з Чувашыі ўшанаваць памяць бацькі Ніна Мануілаўна Грэчка. Яны разам з жыхарамі аграгарадка і работнікамі ААТ "Баброва-Агра" прынялі ўдзел у мітынгу "Нам выпаў гонар дакрануцца да Перамогі", ушанавалі памяць усіх загінуўшых на гэтых вышынях у 1943-1944 гадах і ўсклалі кветкі да мемарыяльных пліт брацкага пахавання.