Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.03.2025
Дубровенец Мацвей Сычоў заняў 1 месца на турніры па дзюдо
13-15 сакавіка ў г. Магілёве прайшоў XXXII адкрыты традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава. Турнір уваходзіць у праграму першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў, юніёрак 20 гадоў і маладзей (2005-2009 гадоў нараджэння).
Традыцыйны турнір памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза і магілёўца Андрэя Мельнікава праходзіць у 32-i раз. Кожны год спаборніцтвы збіраюць лепшых прадстаўнікоў гэтага віду спорту з усіх куткоў краіны. Традыцыйны турнір — гэта не толькі спартыўнае спаборніцтва, але і даніна памяці і павагі подзвігу Героя.
Спартыўнае спаборніцтва сабрала ў Магілёве каля 170 маладых спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска. Усе яны змагаліся за медалі і права трапіць у зборную Беларусі, каб у будучыні прадстаўляць нашу краіну на міжнародных турнірах па дзюдо.
Так, у першы дзень спаборніцтваў дубровенец Мацвей Сычоў заняў 1 месца. Віншуем спартсмена і жадаем новых высокіх дасягненняў!