Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.05.2025
Дзень прызыўніка прайшоў у Дуброўне
У жыцці кожнага юнака надыходзіць момант, калі Айчына заклікае яго на вайсковую службу.
Быць на варце Радзімы — не толькі гонар, але і велізарная адказнасць. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню прызыўніка, прайшло 18 красавіка ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі, дзе дубровенскія хлопцы атрымалі позвы аб прызыве ў розныя роды войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Звяртаючыся з прывітальным словам да прызыўнікоў, пракурор Дубровенскага раёна Аляксандр Філёненка адзначыў: "Гонар, абавязак і служба радзіме — самыя галоўныя складнікі, пра якія вы павінны заўсёды памятаць. Перыяд службы ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — гэта дастойная старонка ў біяграфіі кожнага мужчыны. Перакананы, што гэты выдатны этап вы пройдзеце з гонарам, адужэеце фізічна і маральна.
Ваенная служба — гэта і школа фарміравання лепшых чалавечых якасцяў, такіх як патрыятызм, дысцыплінаванасць, уменне знаходзіць правільны выхад у складаных сітуацыях. Гэтыя якасці павінны стаць апорай у вашым жыцці".
Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік адасобленай групы (Дубровенскага раёна) ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў Яўген Шаргаеў уручыў некалькім дзясяткам навабранцаў позвы: "Сёння, у значны дзень, вы прымаеце позвы, каб папоўніць шэрагі Узброеных Сіл нашай краіны. Годна быць абаронцам Беларусі, сям'і, родных і блізкіх. Служба ў войску нялёгкая, але яна вам дазволіць стаць мужчынамі, грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны".
Да сказаных на дарогу слоў далучыліся яркія выступленні артыстаў раённага Дома культуры, чые музычныя нумары нікога не пакінулі абыякавымі і сталі прыемным падарункам для прызыўнікоў.
Дык з якім настроем маладыя людзі ідуць на службу ў войска? Прызыўнік Сяргей Дранькоў распавёў, што скончыў сёлета АДМЭК, і бацькі станоўча паставіліся да яго рашэння аддаць доўг Радзіме. "Што такое войска, ведаюць бацька і брат Антон, які адслужыў два гады таму і прыйшоў сёння падтрымаць мяне. Дзякуючы яму іду ў войска з упэўненасцю. Бо я ведаю, што па заканчэнні службы стану мацней і больш вопытны ў многіх аспектах, і таго ж жадаю астатнім хлопцам. Армія —выдатны спосаб даказаць, хто ты ёсць на самай справе", — упэўнены Сяргей Дранькоў.