Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.03.2025
Каб добра жыць, трэба добра працаваць - такі вывад сходу калектыву ААТ "Усход-Чырына"
Вынікі 2024 года разглядаюцца на справаздачна-выбарных сходах, якія праходзяць у сельгаспрадпрыемствах Дубровенскага раёна.
У ААТ "Усход-Чырына" адбыўся справаздачна-выбарны сход. Ён праходзіў з удзелам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама Аляксандра Карнеева.
Выступаючы з дакладам аб выніках работы за мінулы год, кіраўнік гаспадаркі Павел Лукашоў падкрэсліў, што 2024 год для сельгаспрадпрыемства праходзіў у складаных эканамічных умовах, якія не дазволілі гаспадарцы выйсці на запланаваныя паказчыкі.
У выніку ўзровень вытворчасці валавой прадукцыі склаў 99,7 працэнта да 2023 года, або 10380 тыс. рублёў.
- У цэлым, вытворчасць малака павялічылася. Аднак да якасці ёсць пытанні. Прычыны гэтага — недастаткова эфектыўная работа па штучным асемяненні і лячэнні буйной рагатай жывёлы, адсутнасць належнай увагі да рацыёну жывёл і самае галоўнае, невыкананне выканальніцкай дысцыпліны, — звярнуў увагу дырэктар сельгаспрадпрыемства.
Абазначаючы задачы па гэтым напрамку дзейнасці, кіраўнік адзначыў, што ўсім: ад даяркі да спецыялістаў ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў - трэба ў корані змяніць стаўленне да працы, тады будзе і якасць, і колькасць, і выручка, і зарплата.
- Не заўсёды спрыяльныя ўмовы надвор'я, недахоп мінеральных угнаенняў, а часам і няякасная хімпраполка прывялі да нізкай ураджайнасці ў мінулым годзе. Агранамічнай службе неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на ўсе гэтыя моманты ў гэтым годзе, - падкрэсліў Павел Лукашоў. - Што тычыцца нарыхтоўкі кармоў, то ў гэтым кірунку спрацавалі добра. Нарыхтавана 1076 тон сена, 11199 - сенажу, 14628 - сіласу. На ўмоўную галаву нарыхтавалі 37,9 ц.к.ад.Плошчы сельгасугоддзяў гаспадаркі складаюць 7714 га, з іх 4955 га - раллі, на якіх вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, рапс.
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства прааналізаваў не толькі паказчыкі, але і сітуацыю з выручкай, якую не ўдалося атрымаць з-за недабору сельгаспрадукцыі. А гэта адбілася і на зарплаце. Кіраўнік гаспадаркі назваў асноўную прычыну недапрацовак - парушэнне працоўнай дысцыпліны.
Відавочна, што "воз цягнулі" асобныя працаўнікі, у адрас якіх кіраўнік гаспадаркі не шкадаваў слоў падзякі.
- А раўняцца ў гаспадарцы ёсць на каго. Гэта Ала Бажкова, якая надаіла больш за 4000 кг на карову, работнікі МТФ "Ляхаўка" і "Пагодзіна" таксама паказалі рост удояў у 2024 годзе. Сярод жывёлаводаў лепшыя паказчыкі ў Дзмітрыя Куляшова, Уладзіміра Ладысева, Наталлі Пасканнай і Валянціны Паўлавай. Заўсёды можна пакласціся на механізатараў і вадзіцеляў Аляксандра Струкава, Леаніда Пляшкова, Леаніда Шайкова і Генадзя Барысаўскага.
Менавіта на іх адказным падыходзе да даручанай справы і трымаецца сельгаспрадпрыемства.
У 2025 годзе перад гаспадаркай стаяць вялікія задачы: забяспечыць тэмп росту прадукцыі. Запланавана атрымаць 3800 тон збожжа, павялічыць надоі і вытворчасць мяса на 11%, - адзначыў Павел Лукашоў.
На думку кіраўніка сельгаспрадпрыемства, планы рэальныя і выканальныя пры ўмове недапушчэння парушэнняў працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, да чаго і заклікаў Павел Лукашоў увесь калектыў.
Галоўны эканаміст Надзея Шайкова агучыла планы на 2025 год.
Пасяўныя плошчы: збожжавыя - 2850 га, у тым ліку азімыя - 1750 га, яравыя - 1100 га. Рапс - 700 га, кукуруза - 600 га. Нарыхтоўка кармоў: сена - 1080 тон, сянаж - 12200, сілас - 15000 тон.
Галоўны аграном гаспадаркі Раіса Куляшова, гаворачы аб маючай адбыцца пасяўной, звярнула ўвагу на правядзенне ўсіх агратэхнічных работ якасна і ў тэрміны.
Галоўны інжынер Сяргей Загарэльскі ў сваім выступленні зрабіў акцэнт на выкананні працоўнай дысцыпліны і абнаўленні машынна-трактарнага парка сельгаспрадпрыемства.
Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Карнееў выказаў адназначнае меркаванне аб рабоце гаспадаркі: "Сельгаспрадпрыемства зараз перажывае не самыя лепшыя часы. Цяжкасці ёсць, але ёсць і падтрымка дзяржавы, а значыць, можна ўпэўнена ісці наперад", - падкрэсліўшы, што ўсе суб'екты гаспадарання працавалі ў аднолькавых эканамічных і пагодных умовах, аднак вынікі працы розныя.
"Калі кульгае вытворчасць - няма прыбытку, развіцця і зарплаты", - канстатаваў начальнік упраўлення.
У той жа час, ведучы размову аб перспектывах сельгаспрадпрыемства, Аляксандр Карнееў даў добрую параду кіраўніцтву гаспадаркі і працоўнаму калектыву: перабудоўвацца, выконваць дысцыпліну, у корані памяняць стаўленне да працы!
У канцы сходу Аляксандр Карнееў падзякаваў усім работнікам сельгаспрадпрыемства, працуючым на карысць роднай гаспадаркі, раёна і краіны, пажадаў міру, дабра і дабрабыту вяскоўцам напярэдадні надыходзячых свят.
Працаўнікі сельгаспрадпрыемства таксама заслухалі справаздачу аб рабоце прафкама акцыянернага таварыства, з якой выступіла старшыня прафсаюзнай пярвічкі Марына Касцюкова.