Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
08.09.2026
105 гадоў міласэрнасці без межаў кожны дзень, кожную гадзіну
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа 6 верасня святкуе сваё 105-годдзе.
У верасні 1921 г. быў прыняты Статут Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 1995 года БТЧК было прызнана адзіным таварыствам Чырвонага Крыжа, дзеючым на тэрыторыі нашай краіны, якое аказвае садзейнічанне дзяржаве ў ажыццяўленні гуманітарнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
— На ўліку ў Дубровенскім раённым выканаўчым камітэце знаходзiцца 23 пярвічныя арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Арганізацыя заклікана абараняць і паляпшаць жыццё і здароўе ўразлівых слаёў насельніцтва, мабілізуючы гуманітарны патэнцыял грамадства і гарантыю павагі да асобы.
У раёне зарэгістравана 7 валанцёрскіх груп, сярод якіх як навучэнцы школ, так і валанцёры "срэбнага ўзросту", — адзначае старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі БТЧК Ніна Ганчарова. Усе яны па магчымасці дапамагаюць састарэлым, адзінокім людзям, шматдзетным і няпоўным сем'ям, аказваюць дапамогу і маральную падтрымку інвалідам.
— Сваю галоўную задачу актывісты раённай арганізацыі БТЧК бачаць у тым, каб ні адзін чалавек не заставаўся сам-насам з бядой. Бо нездарма таварыства Чырвонага Крыжа называюць інстытутам гуманізму і чалавечнасці, які выконваў сваю місію ў самыя складаныя перыяды гісторыі,— распавяла Ніна Ганчарова і выказала падзяку з найлепшымі пажаданнямі ўсім, хто з'яўляецца актыўным памочнікам раённай арганізацыі БТЧК.
Алена Корсакава