Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
30.05.2023
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў кожнай вобласці краіны, акрамя Гродзенскай, дзе ва ўсіх 17-ці раёнах дзейнічаюць абмежаванні. У Віцебскай вобласці забаронена або абмежавана наведванне лясоў у 21 раёне, у Магілёўскай - у 21, Гомельскай - у 21, Мінскай - у 22 і Брэсцкай - у 16.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.