Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.01.2025
Урачыстая сустрэча, прысвечаная 30-годдзю культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна», прайшла ў Віцебску
Урачыстая сустрэча, прысвечаная 30-годдзю культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна», прайшла ў Віцебску.
Творчы калектыў установы культуры арганізаваў святочную сустрэчу для сацыяльных партнёраў, ветэранаў сферы культуры Віцебска і людзей, якія высока цэняць традыцыйную культуру беларусаў. Урачыстасць у сценах культурна-гістарычнага комплексу прайшла пад назвай «Нам 30! І вы з намі!».
Дарэчы, летась споўнілася 250 гадоў і старадаўняму помніку архітэктуры, дзе цяпер знаходзіцца ўстанова. У далёкія часы на правым беразе Заходняй Дзвіны ў Віцебску размяшчаліся саляныя склады.
Госці юбілейнага вечара прынялі ўдзел у святочным інтэрактыве: аформілі юбілейную маляванку, якую для іх падрыхтавала майстар народных рамёстваў, пераможца ў намінацыі «Віцяблянін года – 2024» Аксана Зорына, а яшчэ ўпрыгожылі ялінку напісанымі на малюнках пажаданнямі.
На Юбілейнай сустрэчы ўспомнілі гісторыю стварэння ўстановы культуры і вядомых майстроў, якія вельмі многае зрабілі для захавання і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны.
Алена Чарных і яе калегі сталі ўладальнікамі ўзнагарод гарадскога Савета дэпутатаў, гарвыканкама, Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Беларускага Фонду міру, Беларускага Чырвонага Крыжа і іншых арганізацый.
Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Вольга Іванова падзякавала калектыву комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» за беражлівыя адносіны і захаванне народных традыцый, абарону традыцыйнай і духоўнай культуры. Намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын пажадаў народным майстрам і іх выхаванцам максімальна плённа развівацца наступныя трыццаць гадоў, рэалізаваць усе самыя цікавыя ініцыятывы, заставацца ў авангардзе культурнага жыцця Віцебска.
Першапачаткова ўстанова называлася цэнтрам народных рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне» і створана рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 3 лістапада 1994 г. № 524 з мэтай адраджэння, вывучэння, захавання і развіцця народнага мастацтва і рамяства, уключэння ў кантэкст сучаснасці беларускіх народных традыцый, абрадаў і звычаяў для арганізацыі рознабаковага вольнага часу жыхароў горада, выхавання дзяцей і моладзі.