Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
05.07.2021
Урачыстасці па ўсёй краіне: беларусы адзначаюць 3 ліпеня з радасцю і пачуццём гонару
У паўночнай сталіцы
Беларусі свята адкрыецца мітынгам на галоўнай плошчы горада. Да мемарыяльнага
комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны
ўскладуць вянкі і кветкі. На Алеі вайсковай славы пройдзе музычная праграма з
удзелам духавога аркестра. У комплексе культурна-масавага адпачынку імя
Савецкай Арміі адбудзецца фестываль аўтагуку Hot weekend - 2021. У парках і на
пляцоўках устаноў культуры і арганізацый горада будуць арганізаваны забаўляльныя
і танцавальна-музычныя мерапрыемствы, выстаўкі, паказ дакументальных фільмаў.
Завершыцца святочная праграма маляўнічым феерверкам.
На патрыятычныя
акцыі, спартыўныя баталіі і культурна-забаўляльныя праграмы арганізатары
запрашаюць новапалачан. У горадзе нафтавікоў пройдзе патрыятычны аўтапрабег,
ініцыятарамі якога выступіла ААТ "Нафтан". Аўтакалона пройдзе да
мемарыяльнага комплексу "Прарыў" ва Ушачах. Таксама на Заходняй
Дзвіне адбудзецца незвычайная эстафета: ад цэнтра веславання да пантоннага моста
зробяць заплыў байдарачнікі, а затым перададуць эстафету плыўцам-марафонцам,
якія паплывуць да цэнтральнай набярэжнай гарадскога парку культуры і адпачынку.
На пляцоўцы за дэндрарыем правядуць турнір асілкаў Strongman U110, дзе
ўдзельнікі на хуткасць будуць цягнуць аўтобус. Таксама для дзяцей і дарослых у
парку арганізуюць розныя квесты, віктарыны, рухомыя гульні.
Браслаў збярэ на
свяце аматараў інтэлектуальных і рухомых спартыўных гульняў: у лесапаркавай
зоне пройдзе турнір па шахматах, а на спартпляцоўцы каля мясцовай ДЮСШ
адбудуцца спаборніцтвы па міні-футболе "Турнір сяброў". У райцэнтры
будуць працаваць тэматычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, выстаўка ваеннай тэхнікі.
Перад пачаткам усіх
мерапрыемстваў у храмах вобласці пройдзе ўсенародная малітва.