Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.08.2021
У Беларусі намалочана больш за 5 млн т збожжа новага ўраджаю
У Беларусі намалочана
больш за 5 млн т збожжа новага ўраджаю. Мінская і Брэсцкая вобласці намалацілі
па 1 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства
сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных
міністэрства, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса)
убраны з 1,6 млн га, што складае 76 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Намалочана 5048,2
тыс. т збожжа. Па намалоце збожжа па-ранейшаму лідзіруе Мінская вобласць —
больш за 1,2 млн т, на другім месцы — Брэсцкая вобласць, дзе атрымана 1,026 млн
т. У Гродзенскай вобласці намалочана 753,3 тыс. т, у Магілёўскай — 742,8 тыс.
т, у Гомельскай — 647,1 тыс. т, у Віцебскай — 637,9 тыс.т.