Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
30.07.2021
У Беларусі да канца ліпеня захаваецца цёплае надвор'е

"Да канца ліпеня
ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, але разам з тым без дажджоў не
абыдзецца", - адзначылі сіноптыкі.
У пятніцу, 30 ліпеня,
уначы па ўсходняй палове, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя
дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі
магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты.
Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 14-20 градусаў, у дзённы - ад плюс
22 па паўночным захадзе да плюс 30 па паўднёвым усходзе.
У суботу, 31 ліпеня,
прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе
краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні
ўмераны, пры навальніцах парывісты, уначы ў асобных раёнах па поўначы краіны
чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 11-18
градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 24 па паўночным
захадзе да плюс 32 градусаў па поўдні.
"Жнівень пачнецца
няўстойлівым характарам надвор'я. Актыўныя атмасферныя франты з Заходняй Еўропы
прынясуць у нашу краіну чарговую порцыю дажджоў з навальніцамі. 1 і 2 жніўня ў
паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах рэспублікі яшчэ захаваецца гарачае
надвор'е, але ў сярэдзіне наступнага тыдня тэмпературны фон панізіцца і
там", - расказалі ў Белгідрамеце.
У нядзелю, 1 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 13-20 градусаў, удзень - плюс 23-29 градусаў, на поўдні плюс 30-31 градус.
У панядзелак, 2
жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі будуць кароткачасовыя дажджы, у
асобных раёнах - моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы
складзе 13-20 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 19-26, па
паўднёвым усходзе да плюс 27-32 градусаў.
У аўторак, 3 жніўня,
месцамі, пераважна па поўначы рэспублікі, таксама пройдуць кароткачасовыя
дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ў начны час
складзе плюс 10-16, у дзённы - плюс 19-26 градусаў.