Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.10.2023
Супрацьдзеянне экстрэмісцкай дзейнасці: супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у семінары Генпракуратур Беларусі і Расіі

Дэлегацыю Віцебшчыны ўзначаліў намеснік пракурора вобласці Уладзімір Гук. У склад увайшлі таксама намеснік начальніка аддзела Арцём Заікін і старшы памочнік пракурора вобласці Аляксей Лысакоў.
- Удзельнікі семінара асвятлілі асаблівасці арганізацыі ў сваіх краінах нагляду за выкананнем заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці, - распавёў "ВВ" Арцём Заікін. - Таксама падзяліліся вопытам процідзеяння замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы, гаварылі аб праблемных пытаннях аператыўна-вышуковай дзейнасці ў выпадку ўстанаўлення асобы, якая ўчыніла злачынства экстрэмісцкага характару і схавалася на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Паводле слоў субяседніка, абмен пракурорскім вопытам даў магчымасць узбагаціць арсенал пракурорскага нагляду ў сферы процідзеяння экстрэмісцкай дзейнасці, і намеціць далейшыя шляхі па уніфікацыі заканадаўства ў гэтай галіне.
Арганізатарамі семінара прынята рашэнне аб далейшым плённым супрацоўніцтве ў мэтах павышэння эфектыўнасці нагляду і супрацьдзеяння новым выклікам і пагрозам экстрэмісцкага характару.
Фота Генпракуратуры Беларусі.