Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.09.2021
Сумкі-шоперы ў стылі маляванак навучаць ствараць у Полацку
Музей традыцыйнага
ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку 18 верасня правядзе майстар-клас па
стварэнні сумак-шопераў у стылі беларускіх маляванак, паведамілі БЕЛТА ў
Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.
Удзельнікі змогуць
зрабіць сумку з уласным дызайнам. Уменне маляваць не мае значэння, галоўнае -
прыйсці з добрым настроем і жаданнем навучыцца нечаму новаму. "Усе
матэрыялы: сумкі, акрылавыя фарбы, пэндзлі - і сакрэты майстра Таццяны Ушаковай
будуць чакаць гасцей. Маляванне па тканіне - гэта захапляючая творчасць, якая
зараджае пазітывам", - расказалі арганізатары.
Рэкамендаваны ўзрост
удзельнікаў майстар-класа - 8 гадоў і старэйшыя. Папярэдні запіс праводзіцца па
тэлефоне (80214) 46-30-41, колькасць месцаў абмежавана.
Маляванкі -
шырокафарматныя выявы, выкананыя фарбамі дамашняга прыгатавання на тэкстыльнай
паверхні. Дэкаратыўнае мастацтва жывапісу на палатне на Віцебшчыне актыўна
развівалася ў 1920-1960 гады. У гэты час традыцыйны вобраз жыцця мадэрнізаваўся
і новыя рэчы і спосабы іх аздаблення пранікалі ў народны быт. У гарадскім і
вясковым жыллёвым будаўніцтве асаблівую каштоўнасць набывае упрыгажэнне ложка,
для чаго выкарыстоўваюцца тканыя, вышытыя і размаляваныя дываны. Тэхналогія
маляванак аказалася самай мабільнай для выканання гэтага сацыяльнага заказу і
прыдатнай для ўпрыгажэння. Сярод найбольш вядомых мастакоў, якія працавалі ў
гэтай тэхніцы, Язэп Драздовіч.