Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
14.07.2021
Праваахоўнікі на "Славянскім базары ў Віцебску" будуць дзяжурыць кругласутачна
Для ажыццяўлення
бяспекі ўдзельнікаў і гасцей маштабнага форуму мастацтваў "Славянскі базар
у Віцебску" праваахоўнікі будуць кругласутачна дзяжурыць у тры змены. Аб
гэтым на брыфінгу паведаміў журналістам начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама
Андрэй Любімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для нясення
службы ў такім напружаным рэжыме, улічваючы ўмовы надвор'я, да нас прыбудуць
нашы калегі з іншых рэгіёнаў: па лініі дарожнай бяспекі, патрульна-паставыя
нарады. Арганізацыя гэтай работы будзе ўзята на асаблівы кантроль", -
адзначыў Андрэй Любімаў.
"Славянскі
базар" прыме каля 5 тыс. удзельнікаў і гасцей з 33 краін, таму бяспека
людзей стане пытаннем нумар адзін для праваахоўнікаў. Усе 30 пляцовак, дзе
будуць праходзіць фестывальныя мерапрыемствы, стануць зонамі павышанай увагі
міліцыянераў. На галоўную канцэртную пляцоўку - Летні амфітэатр - можна будзе
трапіць, прайшоўшы праз адзін з пастоў, дзе будуць несці службу супрацоўнікі і
супрацоўніцы віцебскага АМАПа. Усяго абсталююць 36 такіх пастоў. Для ветэранаў,
пенсіянераў, цяжарных жанчын і бацькоў з дзецьмі будуць арганізаваны асобныя
прапускныя пункты, абазначаныя спецыяльнымі таблічкамі. Усе пункты пропуску да
фестывальнай сцэны будуць абсталяваны камерамі відэанагляду.
Акрамя аховы
фестывальных аб'ектаў, супрацоўнікі УУС будуць кругласутачна патруляваць
вуліцы, у тым ліку "Горад майстроў" і пешаходныя зоны, дзе
размесцяцца падворкі.
Кругласутачнае
дзяжурства будзе забяспечана ў падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі.
"На сённяшні дзень ужо зарэгістраваны каля 300 чалавек, якія прыбылі з іншых
краін", - расказаў Андрэй Любімаў. Ён дадаў, што распараджэннем Прэзідэнта
госці фестывалю вызвалены ад выплаты дзяржпошліны за рэгістрацыю часовага
знаходжання. Калі грамадзянам іншых краін захочацца застацца ў гасціннай
Сінявокай больш за 10 дзён, то ім будзе неабходна зарэгістравацца ў органах
унутраных спраў па месцы знаходжання або праз партал электронных паслуг
portal.gov.by.
Яркай падзеяй
фестывалю стане акцыя МУС "За бяспеку разам". На працягу чатырох дзён
на розных пляцоўках Віцебска будуць праводзіцца інтэрактыўныя гульні, выстаўкі,
выступленні творчых калектываў МУС, паказальныя выступленні кінолагаў са
службовымі сабакамі і іншыя цікавыя мерапрыемствы. "Той, хто наведае ўсе
пляцоўкі, размесціць фота ў сацсетках з хэштэгам # ЗАБЕЗОПАСНОСТЬВМЕСТЕ і
падпішацца на афіцыйныя акаўнты МУС у "Укантакце" і Instagram, 18
ліпеня зможа стаць удзельнікам розыгрышу галоўнага прыза - горнага
веласіпеда", - адзначыў кіраўнік УУС аблвыканкама.