predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Праваахоўнікамі Віцебскай мытні з пачатку года спынена больш за 1,6 тысяч парушэнняў заканадаўства

04.09.2024

Праваахоўнікамі Віцебскай мытні з пачатку года спынена больш за 1,6 тысяч парушэнняў заканадаўства

 

За першае паўгоддзе 2024 года праваахоўнікамі Віцебскай мытні заведзена больш за 1,6 тысяч спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Узбуджана 26 крымінальных спраў, як мытняй, так і іншымі праваахоўнымі ведамствамі па мытных матэрыялах. За першае паўгоддзе 2024 года праваахоўнікамі Віцебскай мытні заведзена больш за 1,6 тысяч спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Узбуджана 26 крымінальных спраў, як мытняй, так і іншымі праваахоўнымі ведамствамі па мытных матэрыялах.


У ліку партый тавараў, якія спрабавалі незаконна перамясціць праз мяжу краіны: запчасткі для легкавых і грузавых аўтамабіляў без дэкларавання, плодаагароднінная і іншая харчовая прадукцыя без фітасанітарных сертыфікатаў, новае адзенне, аўтамабілі.

Фізічныя асобы на працягу паўгода здзяйснялі правапарушэнні ў частцы ўвозу алкагольнай прадукцыі звыш устаноўленых нормаў, а таксама перамяшчэння некурыльных тытунёвых вырабаў.

Супрацоўнікамі Віцебскай мытні эфектыўна рэалізуецца адна з найважнейшых функцый мытных органаў па супрацьдзеянні трансгранічнай злачыннасці, а таксама абароне ўнутранага рынку ад няякаснай і небяспечнай для спажыўца прадукцыі.

Па матэрыялах Віцебскай мытні