Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.07.2021
Прагляды ў інтэрнэце трансляцый "Славянскага базару" растуць з кожным годам - Лапіцкі
Прамыя трансляцыі
"Славянскага базару" ў сацсетках фестывалю і на яго сайце сабралі
больш за 8,5 млн праглядаў, прычым яны растуць з кожным годам, паведаміў на
прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі, перадае
карэспандэнт БЕЛТА.
У гэтым
годзе на фестывалі было акрэдытавана больш за 5,3 тыс. удзельнікаў - гэта
дакавідныя паказчыкі. Асвятлялі падзеі форуму звыш 400 журналістаў, прайшло 150
мерапрыемстваў на 25 пляцоўках. Фестывальныя праекты, дзе прадаваліся білеты і
можна было падлічыць гледачоў, наведалі больш за 73 тыс. чалавек.
Глеб
Лапіцкі прызнаўся, што ў яго практыцы такога фестывалю ў плане падрыхтоўкі не
было: тут і пандэмія, і лагістычныя пытанні, якія трэба было аператыўна
вырашаць. "Можа, ужо такога не паўторыцца: тое, як мы рыхтаваліся,
імкнуліся зрабіць насычаным, разумеючы, што гэта 30-ы фестываль. Мы ствараем
фестываль для людзей і каб артысты сустрэліся адзін з адным: да чаго прыемна
было бачыць іх сустрэчы. Было адчуванне, што на гэты тыдзень ты перайшоў у іншы
свет, дзе няма цяжкасцей, праблем, а толькі адно дзейства - "Славянскі
базар", - сказаў Глеб Лапіцкі. Ён дадаў, што самае прыемнае - калі людзі
розных прафесій, выпадкова сустракаючы ў горадзе, дзякуюць за фестываль.
Добра
прайшоў фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", было шмат
артыстаў, якія стваралі атмасферу свята ў душы кожнага чалавека. "19
прамых трансляцый у інтэрнэце сабралі больш за 8,5 млн праглядаў. Гэта вектар
далейшага росту, бачым, як гэта набірае абароты. Думаю, цікавасць і прагляды будуць
расці і далей, што паказвае нашу запатрабаванасць у гледачоў", - сказаў
дырэктар форуму, адзначыўшы, што гэтыя лічбы праглядаў - толькі ў афіцыйных
супольнасцях і на сайце форуму. Калі падсумаваць усё, то будзе яшчэ больш.
XXX
Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
праходзіў з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы адбыліся 14 і 19 ліпеня.
Гран-пры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2021"
заваяваў Комнен Вукавіч з Чарнагорыі. Прадстаўніца Казахстана Рухія ўзяла
Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021". У
фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі 32 краін, у музычных конкурсах - 30
дзяржаў. Агульны прызавы фонд фестывалю склаў $65 тыс.