Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
29.11.2023
Перавозчыкаў-нелегалаў затрымалі ў Віцебскай вобласці
Супрацоўнікі БЭЗ сумесна з супрацоўнікамі ДАІ, транспартнай інспекцыі і інспекцыі па падатках і зборах Віцебскай вобласці праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і спыненне парушэнняў у сферы незаконных аўтамабільных пасажырскіх перавозак. На сёння затрыманы трое парушальнікаў.
21 лістапада на аўтадарозе Віцебск - Мінск 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік перавозіў пасажыраў за грашовую ўзнагароду ў рэгулярных зносінах па маршруце Віцебск - Бешанковічы без спецыяльнага дазволу.
Праваахоўнікі і інспектары таксама выявілі 32-гадовага вадзіцеля, які ажыццяўляе перавозку пасажыраў без дзяржаўнай рэгістрацыі.
22 лістапада супрацоўнікі БЭЗ і АДАІ Аршанскага РУУС сумесна з супрацоўнікамі філіяла Транспартнай інспекцыі па Аршанскім раёне і МПЗ затрымалі 73-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, які перавозіў пасажыраў у рэгулярных зносінах па маршруце Орша - Дуброўна без спецыяльнага дазволу.
Транспартныя сродкі канфіскаваны. У адносінах да вадзіцеляў распачаты адміністрацыйны працэс па факце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.